Карэліччына віншуе з Днём работнікаў сацыяльнай абароны!

Паважаныя работнікі сістэмы сацыяльнай абароны раёна!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!

Ваша праца ў рэаліях сучаснага жыцця вельмі важная і патрэбная. Высакародная місія, якую вы выконваеце дзень за днём на працягу многіх гадоў, часам забываючы аб уласных праблемах і клопатах, заслугоўвае самай глыбокай павагі. Сацыяльны работнік – гэта не проста прафесія, гэта прызванне, годнае людзей неабыякавых, людзей з адкрытай душой і добрым сэрцам.

Вы атачаеце ўвагай самыя неабароненыя катэгорыі грамадзян. Сярод іх адзінокія пажылыя, людзі з інваліднасцю, малазабяспечаныя сем’і, дзеці-сіроты — усе тыя, хто асабліва мае патрэбу ў сацыяльнай абароне і падтрымцы дзяржавы. Дзякуй за вашу нялёгкую працу, за душэўную чуласць і ўвагу, за гатоўнасць раздзяліць радасць і смутак, прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, уменне супакоіць і знайсці патрэбныя словы.

Няхай ніколі не вычарпаецца дабрыня ў вашых сэрцах, а любоў і клопат, якія вы несяце людзям, вернецца сто разоў! Моцнага вам здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл, мудрасці і вытрымкі, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях і простага чалавечага шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў