Карэліцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў дасылаюць праваслаўным вернікам самыя шчырыя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым!

Паважаныя праваслаўныя хрысціяне Карэліцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з цудоўным, светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Нараджэнне Хрыстова дазваляе глыбей асэнсаваць каштоўнасці быцця, адчуць радасць і сэнс жыцця чалавека, усяляе ў сэрцы веруючых надзею на выкананне самых запаветных жаданняў. Мы чакаем яго з нецярпеннем і надзеяй і гатовыя падзяліцца радасцю, віншаваннямі і падарункамі з усімі, хто нас акружае.

Добрай традыцыяй у многіх сем’ях стала сумеснае святкаванне Нараджэння Хрыстова. Бо так часта ў паўсядзённай мітусні нам не хапае часу на простыя чалавечыя пачуцці, на зносіны з блізкімі, сябрамі, на ўвагу да самых родных для нас людзей.

Няхай святло каляднай зоркі ніколі не згасае ў сэрцах праваслаўных. А гэты новы 2020 год няхай будзе для ўсіх удалым і плённым, годам новых магчымасцяў, дасягненняў і міласэрных спраў.

Жадаем усім здароўя, шчасця, любові і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў