Кореличские школьники поставили спектакли на иностранных языках

Замежная мова – гэта не толькі сродак міжкультурнай камунікацыі, але і важны аспект інтэлектуальнай дзейнасці, неабходны для фарміравання асобы. 17 студзеня ў Карэліцкім раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сабраліся юныя акцеры, каб прыняць удзел у раённым аглядзе-конкурсе тэатральных пастановак на замежнай мове. Конкурс сабраў аматарскія калектывы з Карэліч і Карэліцкага раёна.

На суд членаў журы было прадстаўлена 6 пастановак на англійскай і нямецкай мовах. Удзельнікамі падрыхтаваны тэатральныя пастаноўкі па матывах казак і твораў літаратуры. Ацэньваючы выступленні, журы ўлічвала моўную кампетэнтнасць, выканальніцкае майстэрства, артыстызм, мастацкую цэласнасць кампазіцыі, арыгінальнасць, мастацкае афармленне і музычнае суправаджэнне пастаноўкі, эстэтыку сцэнічнага касцюма. Упершыню на сцэне калектывам навучэнцаў ДУА «Красненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» прадстаўлены лялечны тэатр з аўтарскай пастаноўкай «Дзень нараджэння Калабка» і адзначаны дадатковай намінацыяй журы «Лялечны тэатр». У намінацыі «Лепшае музычнае суправаджэнне» дыпломам упраўлення адукацыі адзначаны тэатральны калектыў ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа».

Выканаўца галоўнай ролі тэатральнага калектыву «Bright Stars» ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы» Саўко Ягор стаў дыпламантам у намінацыі «Лепшая мужчынская роля».

У намінацыі «Лепшая жаночая роля» адзначана Ханько Арына, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы».

Лепшым спектаклем прызнаны «Мэры Попінс: першая сустрэча» тэатральнага калектыву «Дэбют» ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір».

Дыпломам II ступені ўзнагароджаны калектыў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы».

Спектакль «In the World of Unlearned lessons» калектыву вучняў ДУА «Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» ўдастоены Дыплома III ступені.

Журы адзначыла рост тэатральнага майстэрства калектываў. Каманды-ўдзельніцы падарылі членам журы і гледачам сапраўднае свята і масу станоўчых эмоцый.

Наталля АРДЗЮК, метадыст ДУ «Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет»