Лучший отдых — в школе. Лагерь «Солнышко» согревает учеников средней школы г.п. Мир во время зимних каникул

Канікулы. Здаецца, у гэты доўгачаканы для вучняў час установы адукацыі павінны спаць ціхім і размераным сном… Але заходзім у Мірскую сярэднюю школу і адразу разумеем: гэта правіла тут не дзейнічае. Ды і выдатна, бо шчыры дзіцячы смех – лепшая прыкмета цікавага і карыснага адпачынку, за якім і прыйшлі некалькі дзён таму 25 вучняў у зімовы аздараўленчы лагер “Сонейка”.

Кожны дзень у хлопчыкаў і дзяўчынак пачынаецца а восьмай гадзіне раніцы. Хтосьці можа з’явіцца на парозе школы крыху раней, а хтосьці, наадварот, пазней: усё залежыць ад працоўнага графіку бацькоў.

Першай на парадку дня стаіць лінейка, пасля якой абавязковым пунктам праграмы з’яўляецца ранішняя зарадка. А калі прывёў у парадак свой дух, трэба прывесці і цела: вучні адзін за адным ідуць у сталовую на сняданак. Дарэчы, трохразовае збалансаванае харчаванне – адзін з асноўных плюсаў у працы аздараўленчага лагера. Бацькам не трэба перажываць наконт таго, што і калі будзе ўжываць яго дзіця – гэта за іх прадумалі спецыялісты.

У 10:00 выхаванцаў чакае самае цікавае: тэматычныя мерапрыемствы, гульні, конкурсы, а таксама заняткі ў спартыўных секцыях. Дарэчы, у Мірскую школу мы завіталі падчас таго, як рабяты спаборнічалі паміж сабой у перацягванні каната…

Як расказала начальнік лагера Ала Бойка, кожны дзень у лагеры распісаны літаральна па хвілінах, таму дзецям сумаваць не прыходзіцца. Атрад “Непаседы”, у склад якога ўваходзяць вучні 1-5 класаў, пастаянна малюе, гуляе, удзельнічае ў віктарынах і ходзіць на экскурсіі. Напрыклад, вучаніцы 4 класа Дар’і Бунчук больш за ўсё спадабалася наведванне Мірскай дзяцячай школы мастацтваў, у якую школьнікі завіталі некалькі дзён назад. Кожны жадаючы мог паспрабаваць уласныя сілы ў ігры на музычных інструментах або ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. А вось Ягору Садоўскаму за шэсць дзён знаходжання ў лагеры больш за ўсё запомніцца – што б вы думалі? – ежа! Хвалюючыся, хлопчык стараецца прыгадаць самую смачную страву, але ў выніку прыходзіць да высновы, што смачным было абсалютна ўсё. Пяцікласніца Наталля Марцінчык узгадвае паход у бібліятэку, дзе менавіта для іх супрацоўнікі падрыхтавалі пазнавальную выставу старых савецкіх паштовак, якія засталіся хіба толькі ў нашай памяці…

Усяго падчас зімніх канікул у раёне працуюць дзесяць школьных аздараўленчых лагераў, дзе адпачываюць каля ста сямідзесяці вучняў Карэліччыны.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

✏ Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.
? Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» — это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
? Телеграм-канал «Гродно Медиа Group», ищите только самые интересные новости по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.