Результаты народного голосования за самое примечательное событие 2019 года в Кореличском районе

Шаноўныя сябры?!

Мы рады прадставіць вам топ-30 важных падзей у жыцці Карэліччыны ў 2019 годзе?.
Дзякуем, што зрабілі свой выбар??!

Тройка лідараў выглядае наступным чынам:

? 1 месца — «Смачныя перамогі Карэліцкага сырцэха».

? 2 месца — «100 балаў Марты Чыж «.

? 3 месца — «Праект «Мір — здаровы пасёлак»».

Якая самая важная падзея 2019 года для Карэліцкага раёна?

  • Смачныя перамогі Карэліцкага сырцэха (30%, 109 голоса)
  • 100 балаў Марты Чыж на ЦТ (11%, 39 голоса)
  • Праект «Мір — здаровы пасёлак» (10%, 36 голоса)
  • Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Карэліцкі раён (10%, 35 голоса)
  • Адкрыццё міжраённага аддзялення гемадыялізу ў Карэліцкай ЦРБ (8%, 30 голоса)
  • 75-годдзе вызвалення Карэліцкага раёна і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (5%, 18 голоса)
  • Перамогі юных баксёраў Івана Дзёмушкіна (4%, 16 голоса)
  • Дасягненні Карэліцкага раённага маладзёжнага клуба «Белы тыгр» (3%, 11 голоса)
  • Дошка гонару "Юныя. Таленавітыя. Паспяховыя" (3%, 10 голоса)
  • Асвячэнне крыжа Ефрасінні Полацкай у Карэлічах (2%, 9 голоса)
  • Поспехі Лукскага ваенна-патрыятычнага клуба "Віцязь" (2%, 8 голоса)
  • Сямейны поспех Міланы і Людмілы Кудрыцкіх (2%, 8 голоса)
  • Трыумф каровы Ластаўкі з СВК "Свіцязянка-2003" (1%, 5 голоса)
  • Выдатныя вынікі карэліччан на абласных "Дажынках" у Смаргоні (1%, 5 голоса)
  • Перапіс-2019 на Карэліччыне (1%, 4 голоса)
  • Свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» (1%, 4 голоса)
  • Юбілеі арганізацый і прадпрыемстваў Карэліцкага раёна (1%, 3 голоса)
  • Выбары-2019 на Карэліччыне (1%, 3 голоса)
  • Супрацоўнік Карэліцкага РАУС Аляксей Кот - лепшы ў прафесіі ў вобласці (1%, 3 голоса)
  • У Мірскім замку - эстафета «Полымя свету» (1%, 3 голоса)
  • Удзел у рэспубліканскім праекце "Дзеля славы агульнай Перамогі" (1%, 2 голоса)
  • Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Тыунэ Сугіхары ў Міры (1%, 2 голоса)
  • Ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» (1%, 2 голоса)
  • Узнагароды юных карэліцкіх разумнікаў і разумніц (0%, 1 голоса)
  • Адраджэнне яўрэйскіх могілак у Міры (0%, 1 голоса)
  • Карэліцкія краязнаўчыя чытанні (0%, 1 голоса)
  • Кніга Мірскага замка пра князёў Вітгенштэйнаў (0%, 0 голоса)
  • Веламарафон «Дарога замкаў» і аматарскі забег «Жук-Трэйл # 13» (0%, 0 голоса)
  • Карэліччына на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме (0%, 0 голоса)
  • Свята мастацтваў "Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА" (0%, 0 голоса)

Всего проголосовавших: 308

Загрузка ... Загрузка ...
? 1. Візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Карэліцкі раён

20 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў рабочую паездку ў Карэліцкі раён. У час наведвання ААТ «Карэлічы-Лён» Кіраўнік дзяржавы падрабязна азнаёміўся з эфектыўнасцю работы прадпрыемства і прадукцыяй, якую яно вырабляе. Ён пазітыўна ацаніў дзейнасць льнозавода, тэхналогіі перапрацоўкі лёну, якія тут выкарыстоўваюцца, і даручыў перанесці гэты вопыт на іншыя прадпрыемствы льняной галіны краіны. «Як у Карэлічах, так павінна быць на ўсіх льнозаводах па ўсёй краіне. Лепш не трэба. Вось гэта зрабіце і ўсё», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

? 2. 75-годдзе вызвалення Карэліцкага раёна і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

3 ліпеня Карэліччына адсвяткавала Дзень Незалежнасці Беларусі і 75 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З самага ранку на плошчы 17 Верасня сабралася шмат жыхароў нашага раёна, прыехалі госці як з розных куткоў Беларусі, так і замежныя дэлегацыі з Латвіі і Расіі.

? 3. Выдатныя вынікі карэліччан на абласных «Дажынках» у Смаргоні

Дэлегацыя Карэліцкага раёна прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» у г. Смаргоні. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў павіншаваў аграрыяў Карэліцкага раёна з другім месцам у абласным спаборніцтве на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2019 годзе.

? 4. Выбары-2019 на Карэліччыне

17 лістапада ў Карэліцкім раёне адбыліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

? 5. Удзел у рэспубліканскім праекце «Дзеля славы агульнай Перамогі»

6 лістапада жыхары Карэліцкага раёна далучыліся да ўнікальнага рэспубліканскага праекта «Дзеля славы агульнай Перамогі», прымеркаванага да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На Карэліччыне на 35 воінскіх пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны прайшлі цырымоніі забору зямлі. Кульмінацыяй падзеі стала ўрачыстасць на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў райцэнтры, куды з заборамі зямлі прыехалі экіпажы з усіх сельвыканкамаў. Далей капсулы з зямлёй з абласных гарадоў і раёнаў нашай краіны, у тым ліку Карэліцкага, 9 мая 2020 года ў дзень 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ўрачыста закладуць у крыпце Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.

? 6. У Мірскім замку — эстафета «Полымя свету»

Эстафету «Полымя свету» сустрэлі 21 мая ў Мірскім замку. Факел у замак унёс намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Анатолій Котаў. Эстафету яму перадала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб. Агонь II Еўрапейскіх гульняў ля сцен Мірскага замка пранеслі таксама тэлевядучая Тамара Лісіцкая і спявачка Вікторыя Алешка. Сустрэлі факел школьнікі Мірскай сярэдняй школы і атрад шатландцаў, якія раней ахоўвалі замак.

? 7. Адкрыццё міжраённага аддзялення гемадыялізу ў Карэліцкай ЦРБ

8 красавіка ў Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы адкрылі міжраённае аддзяленне гемадыялізу. Тут абслугоўваюцца 15 пацыентаў з Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. У аддзяленні ўладкаваны дзве дыялізныя залы з шасцю сучаснымі апаратамі “штучная нырка” вядучага сусветнага вытворцы GAMBRO.

? 8. Перапіс-2019 на Карэліччыне

У кастрычніку на тэрыторыі Карэліччыны адбыўся перапіс насельніцтва.

? 9. Свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА»

Мірскі замак увасабляе сабой гістарычную славутасць нашай краіны, а музычнай па праву можна лічыць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга. І гэтыя выбітныя культурныя велічыні паяднала на карэліцкай зямлі 1 чэрвеня ў 16-ы раз свята мастацтваў «Мірскі замак – гонар ЮНЕСКА».

? 10. Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Тыунэ Сугіхары ў Міры

У гады Другой сусветнай вайны японскі дыпламат Тыунэ Сугіхара, рызыкуючы жыццём, выратаваў ад смерці тысячы яўрэяў, у тым ліку і нашых землякоў. Праз дзесяцігоддзі яго подзвіг жывы ў памяці многіх народаў, а 2 мая ўвекавечаны на мемарыяльнай дошцы на будынку былой ешывы ў гарадскім пасёлку Мір.

? 11. Адраджэнне яўрэйскіх могілак у Міры

Валанцёры найбуйнейшай міжнароднай арганізацыі «Hillel», якая аб’ядноўвае тысячы яўрэяў па ўсім свеце, прынялі ўдзел у адраджэнні яўрэйскіх могілак у гарадскім пасёлку Мір. За час праведзенай працы была адкрыта 1/4 частка могілак.

? 12. Ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

13-14 ліпеня ў гарадскім пасёлку Мір адбыўся ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812». Рэканструктары, якія прадстаўляюць воінаў рускай і напалеонаўскай армій, разыгралі «Бітву пад Міром» — першую буйную кавалерыйскую бітву кампаніі 1812 года на тэрыторыі Беларусі.

? 13. Карэліччына на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме

1 верасня карэліччане прынялі ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў Слоніме. На свята прыехалі калектывы газеты «Полымя» разам з прадстаўніцай літаратурнага аб’яднання «Рэчанька» Святланай Моніч, Карэліцкага Дома рамёстваў, Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Карэліцкага дзяржаўнага прафесійнага будаўнічага ліцэя, Карэліцкай раённай бібліятэкі і «Цырынскія музыкі».

? 14. Трыумф каровы Ластаўкі з СВК «Свіцязянка-2003»

З 4 па 9 чэрвеня ў Мінску прайшла 29-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2019». У конкурсе «Лепшая племянная карова малочнай пароды», які праводзіўся ў рамках тыдня «Белагра-2019», СВК «Свіцязянка-2003» прыняў удзел упершыню і адразу паспяхова. Карова галштынскай пароды па мянушцы Ластаўка атрымала трэцяе месца сярод кароў другой лактацыі.

? 15. Юбілеі арганізацый і прадпрыемстваў Карэліцкага раёна

Арганізацыі і прадпрыемствы Карэліцкага раёна адзначылі юбілеі. Раённай газеце «Полымя» споўнілася 75 гадоў, СВК «Лукі-Агра», «Свіцязянка-2003», «Жухавічы», «Маяк-Заполле», КСУП імя Царука, «Цырын-Агра» адзначылі 70-годдзе, ААТ «Карэлічы –Лён» — 45, а Карэліцкая цэнтральная раённая бібліятэка — 75.

? 16. Смачныя перамогі Карэліцкага сырцэха

Прадукцыя Карэліцкага сырцэха стала неаднаразовым дыпламантам VII адкрытага фестывалю сыру ў Гродне. Дыплом І ступені журы прысудзіла сыру “Адыгейскі класічны”, “Адыгейскі вэнджаны” — на другім месцы, “Адыгейскі класічны” — Дыплом ІІІ ступені.

? 17. Праект «Мір — здаровы пасёлак»

На тэрыторыі гарадскога пасёлка Мір стартаваў праект «Мір — здаровы пасёлак». Мэта праекта — фарміраванне доўгачасовай палітыкі, арыентаванай на паляпшэнне здароўя жыхароў пасёлка, павелічэнне працягласці і павышэнне якасці жыцця, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне.

? 18. Карэліцкія краязнаўчыя чытанні

На базе Карэліцкай раённай бібліятэкі адбыліся Карэліцкія краязнаўчыя чытанні. Чытанні сталі адмысловай пляцоўкай для плённай сустрэчы краязнаўцаў і навукоўцаў, прадстаўнікоў Інстытута гісторыі і Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, музея-запаведніка «Нясвіж», музея «Замкавы комплекс «Мір», дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Карэліцкага Дома рамёстваў і раённай бібліятэкі.

? 19. Дошка гонару «Юныя. Таленавітыя. Паспяховыя»

Упершыню ў 2019 годзе ў Карэліцкім раёне з’явілася дзіцячая Дошка гонару «Юныя. Таленавітыя. Паспяховыя», на якую занесены прозвішчы 16 рабят, прадэманстраваўшых высокія дасягненні ў вучобе, творчасці і спорце.

? 20. Узнагароды юных карэліцкіх разумнікаў і разумніц

Вучаніцы СШ № 1 г.п. Карэлічы Вераніка Шумчык і Дар’я Конюх, вучань Цырынскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Мацвей Адамушка сталі дыпламантамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Вучаніца сярэдняй школы №1 Анастасія Кузьміч узнагароджана Граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

? 21. Поспехі Лукскага ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь»

Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь» ДУА «Лукская сярэдняя школа» сталі бронзавымі прызёрамі абласных спаборніцтваў па ваенна-прыкладной гульні «Зімовы разведатлон».

? 22. Супрацоўнік Карэліцкага РАУС Аляксей Кот — лепшы ў прафесіі ў вобласці

У сярэдзіне лютага адбылося ўрачыстае ўшанаванне супрацоўнікаў АУС Гродзенскай вобласці, якія дасягнулі высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці па выніках 2018 года. Ганаровага звання «Лепшы па прафесіі» і спецыяльнай узнагароды ўдастоены начальнік ізалятара часовага ўтрымання Карэліцкага РАУС Аляксей Кот.

? 23. Сямейны поспех Міланы і Людмілы Кудрыцкіх

Вучаніца Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Мілана Кудрыцкая і выкладчык Людміла Міхайлаўна Кудрыцкая з V Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новыя вяршыні-2019» прывезлі Дыплом лаўрэата ІІ ступені.

? 24. 100 балаў Марты Чыж на ЦТ

Выпускніца ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Марта Чыж на цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі набрала запаветную «сотню» балаў.

? 25. Кніга Мірскага замка пра князёў Вітгенштэйнаў

«Князі Вітгенштэйны і іх уладанні ў Расійскай імперыі ў ХIХ стагоддзі» – кніга, якая напачатку новага года выйшла ў музеі Мірскага замка. У пяці раздзелах расказваецца пра адных з найбагацейшых памешчыкаў свайго часу, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры тых часоў.

? 26. Дасягненні Карэліцкага раённага маладзёжнага клуба «Белы тыгр»

Спартсмены Карэліцкага раённага маладзёжнага клуба «Белы тыгр» пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Абадзінскага станавіліся неаднаразовымі пераможцамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па шатакан каратэ-до.

? 27. Веламарафон «Дарога замкаў» і аматарскі забег «Жук-Трэйл # 13»

У другі раз на тэрыторыі Карэліцкага раёна адбыўся веламарафон «Дарога замкаў» і аматарскі забег «Жук-Трэйл # 13». Спартсмены прарабілі шлях каля Навагрудскага і Любчанскага замкаў, бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах і, вядома ж, гістарычнай жамчужыны ў Міры.

? 28. Асвячэнне крыжа Ефрасінні Полацкай у Карэлічах

25 жніўня праваслаўных вернікаў і святароў з Карэліцкага, Навагрудскага, Слонімскага і Дзятлаўскага благачынняў сабрала надзвычайная падзея епархіяльнага маштабу. У Карэлічах каля цэнтральнай раённай бальніцы адбылося асвячэнне крыжа Ефрасінні Полацкай.

? 29. Перамогі юных баксёраў Івана Дзёмушкіна

Выхаванцы Івана Дзёмушкіна з аб’яднання па інтарэсах «Бокс», што дзейнічае на базе Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, станавіліся неаднаразовымі прызёрамі рознаўзроўневых спартакіяд.

? 30. Свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку»

15 чэрвеня Мірскі замак ператварыўся ў кніжную сталіцу нашай краіны. Свята «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» сабрала больш за 20 вядучых выдавецтваў Беларусі, эксклюзіўныя выданні, топавых аўтараў і новыя імёны.