• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
14.06.2026, 02:04
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Культура

Сямейныя традыцыі Карэліччыны. Божае Нараджэнне збірае ў доме Мікалая і Таццяны Самец дзяцей і ўнукаў

by
06.01.2020
в Культура, Лента новостей, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вечарам 6 студзеня праваслаўны свет атуліць урачыстая цішыня. Сэрцы мільёнаў вернікаў аб’яднае радаснае чаканне Збаўцы. Святочны дух Божага Нараджэння прыйдзе ў кожны дом і прынясе з сабой асаблівую ласку. У гэты дзень па нязменнай традыцыі і ў карэліцкай сям’і Мікалая і Таццяны Самец за адным дружным сталом збяруцца іх дзеці і ўнукі.

Наша размова напярэдадні свята пачынаецца з малітвы, як і любая справа ў сям’і Самец. І Мікалай, і Таццяна яшчэ з дзяцінства звыклі ўсё рабіць з верай. Іх бацькі жылі з Богам, так і навучылі сваіх дзяцей.

– Я родам з Міншчыны – з вёскі Дубовы Лог Бярэзінскага раёна, з вялікай сям’і, дзе было аж дзевяць дзяцей, – дзеліцца ўспамінамі гаспадыня дома. – І хоць часы былі савецкія, далёкія ад Бога, ды толькі бацькі – веруючыя. Татка, увогуле, прыслужваў пры храме, чытаў псальмы. А ў царкву мы ездзілі на кані за пятнаццаць кіламетраў у вёску Божына. Дарэчы, чуеце нават у назве слова “Бог”? Дзівоснае сугучча! Але, калі вярнуцца ў мінулае, то першым чынам узгадваю, як мы адзначалі Божае Нараджэнне. Хоць і жылі небагата, але матуля кожнаму выпраўляла новае ўбранне на свята. Збіралі, што мелі, і на святочны стол. Стравы, вядома, гатаваліся посныя, усяго дванаццаць – колькі і апосталаў. Куццю рабілі з панцаку, прысутнічала абавязкова капуста, кісель, рыба, штосьці з салодкага для нас, маленькіх, адным словам, чым багаты, таму былі і рады. Ды толькі я вырасла, і дзяўчынай ад царквы на нейкі час адышла. Духоўнае навяртанне адбылося ў 1983 годзе. Якраз я выйшла замуж за Мікалая, пераехала ў Карэлічы і пачала наведваць храм святых апосталаў Пятра і Паўла.

– А мяне жонка ў царкву прывяла, – прыядноўваецца да размовы Мікалай. – Спачатку казала падвезці да храма, затым – пабыць з ёй на службе і, нарэшце, мяне цяпер і прасіць не трэба больш, я знайшоў тут для сябе вельмі важнае і неабходнае месца ў сваім жыцці, – мужчына ўсміхаецца, але сур’ёзна працягвае.– Часам на працы, а я займаюся праектнымі работамі, знервуешся, а прыйдзеш у храм, пагаворыш у малітве, як з сябрам, з Богам – і на сэрцы стае лёгка і спакойна, нібы вярнуўся ў дзяцінства. Справа ў тым, што, як і Таня, я вырас у веруючай сям’і. Матуля вадзіла нас з братам у царкву ў Ярэмічах, мы жылі якраз непадалёку ад гэтага мястэчка. Праўда, потым храм тут зачынілі, ды і я неяк у юнацтве адышоў ад веры. Але маці – не, яна пешшу хадзіла ў царкву ў Турэц. І, відаць, моцна малілася за дзяцей, раз я ў сталым узросце ўсё ж такі вярнуўся да Бога. А зараз ужо са сваёй уласнай сям’ёй я працягваю ісці шляхам веры, разам ходзім у царкву і збіраемся за адным сталом на праваслаўныя святы вось тут, у нашым вялікім, пабудаваным мной уласнаруч, доме, ездзім па святых месцах па Беларусі і іншых краінах, здзяйсняем паломніцтвы. Вядома, дарога да Бога няпростая, і без добрага святара на ёй верніку ніяк не абысціся. Але нашай сям’і пашчасціла: нам дапамагае мудрай парадай і духоўнай апекай благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса. Чулы, уважлівы, добразычлівы, ён заўжды знаходзіць час і патрэбнае слова.

Дарэчы, дзяцей у Мікалая і Таццяны двое – Андрэй і Кацярына, ужо дарослыя, маюць уласныя сям’і і жывуць у Мінску. У сына трое дзетак – Максім, Ганна і Леанід, у дачкі двое – Ксенія і Арсеній.

– Летась, на мінулае Божае Нараджэнне, мы мелі сапраўдны цуд – на свет з’явіўся наш пяты ўнук Арсеній, – вочы Таццяны ззяюць ад радасці і любові. – Увогуле, Усявышні міласцівы да нашай сям’і. Так, унук Максім нарадзіўся на Вялікдзень, а сын Андрэй на Праабражэнне Гасподне. Яшчэ адзін Божы падарунак: у 2019 годзе было якраз 40 гадоў, як мы з Мікалаем разам. І, аж не верыцца, што прыпаў наш сямейны юбілей на Вялікдзень. Дарэчы, а дваццацігоддзе супольнага жыцця, у 1999 годзе мы адзначылі вянчаннем у родным храме святых апосталаў Пятра і Паўла. І мы вельмі ўдзячныя Богу за такія знакі і ласкі.

Маленькай унучцы Ганульцы, якая прыехала да бабулі з дзядулем на зімовыя канікулы, таксама ёсць, што сказаць. Дзяўчынка распавядае, як яна любіць Божае Нараджэнне і з нецярпенням чакае кожнай сустрэчы з храмам. Любіць слухаць, як там бабуля разам з іншымі пеўчымі спявае на клірасе. З цікаўнасцю ўглядаецца ў царкве Ганна ў лікі святых на іконах ды шчыра моліцца простымі дзіцячымі словамі перад імі, каб усе ў сям’і былі шчаслівыя і здаровыя. Стараецца трымацца дзяўчынка і паста, хоць і любіць смачныя бабуліны пірагі з яблыкамі ды іншыя прысмакі.

– Так, пост складае неад’емную частку нашай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, – упэўнена Таццяна. – І тут гаворка ідзе не проста пра ўстрыманне ад пэўнай ежы, тым больш, калі бярэш такую пастанову, варта ўлічваць і ўзрост, і стан здароўя, а найперш пра ўзмацненне духоўнага жыцця ў гэты перыяд, калі мы больш часу прысвячаем малітве і Святому Пісанню, абавязкова ўсёй сям’ёй ідзём да споведзі, прымаем прычасце і імкнемся напоўніць дні добрымі ўчынкамі і светлымі думкамі. Вядома, усякае ў мітуслівым жыцці бывае, дзесьці раздражненне, іншым разам рэзкае слова, але ўсё можна выправіць з Божай дапамогай. Так незнарок пакрыўдзіў кагосьці – спыніся, папрасі прабачэння, па магчымасці зрабі прыемнае і памаліся за чалавека. І ў пост, і ў свята, і ў звычайны дзень варта жыць па законе любові да бліжняга. Гэтаму нас вучыць Ісус Хрыстос і нашы шаноўныя святары. Ды і само Божае Нараджэнне – магутнае сведчанне любові Айца да нас, людзей, дзеля збаўлення якіх Ён прывёў у гэты свет свайго Сына. Таму і пост, і ўрачыстая служба ў храме, і каляднае выступленне дзетак нашага прыходу, і супольная малітва за святочнай вячэрай хай будуць нашай падзякай Богу за Яго міласэрнасць і ласку. Гэта заўжды такое глыбокае і ўзрушлівае пачуццё еднасці з Госпадам і з бліжнімі, калі мы вялікай хрысціянскай сям’ёй славім Бога! Хочацца, каб нашы дзеці і ўнукі раслі ў веры і пранеслі яе праз усё сваё жыццё, каб яна была ім апорай, дарыла надзею і давала сілы. Каб малітва гучала ў доме нашых нашчадкаў і праз шмат гадоў пасля нас. Бо душа, якая пазнала Бога, хоча бачыць і адчуваць Яго прысутнасць і радасць ад гэтага ўсведамлення як у сабе, так і ў бліжніх.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

✏ Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.
? Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» — это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
? Телеграм-канал «Гродно Медиа Group», ищите только самые интересные новости по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.

Лента новостей

Прокуратура Кореличского района напоминает: за нарушение законодательства о выборах предусмотрена административная ответственность

Как мошенники пытались завладеть деньгами пенсионера из Кореличского района

13.06.2026
Слабоалкогольный напиток — это маркетинговая уловка

Слабоалкогольный напиток — это маркетинговая уловка

13.06.2026
О насилии сложно говорить, но нельзя молчать

О насилии сложно говорить, но нельзя молчать

13.06.2026
В Кореличской ЦРБ можно привиться против клещевого энцефалита

В Кореличской ЦРБ можно привиться против клещевого энцефалита

13.06.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводится прием граждан

13.06.2026
В Кореличской центральной районной больнице – новый заместитель главного врача

В Кореличской центральной районной больнице – новый заместитель главного врача

13.06.2026
На планерке у председателя: быстрый интернет в глубинке, борьба с инвазивами и порядок в общем доме

На планерке у председателя: быстрый интернет в глубинке, борьба с инвазивами и порядок в общем доме

13.06.2026
Продолжается подписка на районную газету «Полымя»

Продолжается подписка на районную  газету «Полымя» на 2-е полугодие 2026 года

13.06.2026
С гарантией высокой питательности идет заготовка кормов в КСУП «Луки-Агро»

С гарантией высокой питательности идет заготовка кормов в КСУП «Луки-Агро»

13.06.2026
Каникулы с пользой и зарплатой. Как проводят лето школьники из Кореличского района

Каникулы с пользой и зарплатой. Как проводят лето школьники из Кореличского района

13.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».