• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.06.2026, 02:27
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Культура

Ухват вместо барабана и прабабушкины песни. Голоса народных традиций звучали в Кореличах

by
19.01.2020
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сказаць, што вечарам 18 студзеня мая душа спявала — амаль што нічога не сказаць. Чатыры гадзіны асалоды ад спрадвечна беларускай творчасці кранулі самае патаемнае ў душы і вярнулі ў вясковае дзяцінства.

Больш за 70 удзельнікаў з 6 раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей прыняў у Карэлічах другі адкрыты рэгіянальны фестываль фальклору і рамёстваў “Галасы традыцый”.

На выставе народных рамёстваў, з якой да пачатку песенна-танцавальнага марафону можна было пазнаёміцца на другім паверсе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, разбягаюцца вочы не толькі ў мяне. І не дзіўна: лялькі-абярэгі, вышыўка, выцінанка, вырабы з дрэва і саломкі, лазы і гліны — усё зроблена з густам і любоўю, а галоўнае так, як гэта рабілі яшчэ ў мінулым стагоддзі нашы продкі.

Кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Сузор’е” з аграгарадка Шашкі Стаўбцоўскага раёна Ганна Мартыненка прыехала на фестываль са сваімі вучаніцамі.

— Сёння мы прывезлі на выставу некалькі пано з ільняной тканіны, на якіх мая вучаніца Таццяна Янкоўская вышыла радкі з вершаў нашага земляка Якуба Коласа. А вось кампазіцыя “На Дажынкі”: жанчына на возе вязе ў мяхах зерне. Кожная з дэталяў гэтай кампазіцыі — абярэг, якіх у нашых продкаў было вельмі шмат. Аўтар гэтай работы Русецкая Ксенія.

Знаёміць Ганна Мартыненка і з уласнымі работамі: сялянскімі паясамі, якія нашы продкі насілі таксама як абярэгі.

— Паясы бываюць мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя і нават тыя, якімі спавіваюць нованароджаных. Мы ходзім па бабулях, якія ў маладосці ткалі, яны нам расказваюць, як трэба рабіць. На пляценне шырокага пояса са складаным арнаментам можа пайсці ад месяца да паўгода. Цікава, што сучасная моладзь стала набываць такія паясы і насіць з сучасным адзеннем.

Майстрыха ўзгадала паездку на фестываль у Эстонію, дзе арганізатары былі прыемна здзіўлены тым, што нашы танцоры выступалі ў паясах ручной работы.

Сінкевіч Марыя з Жодзішак Смаргонскага раёна прывезла на выставу свае выцінанкі. “У гады Вялікай Айчыннай вайны ў кожнай хаце фіранкі на вокнах былі выкананы ў тэхніцы выцінанкі, а сёння яна выкарыстоўваецца як упрыгажэнне на сценах у сучасным інтэр’еры”, — расказвае майстрыха.

13-гадовая Маргарыта Звонка з Жухавіч амаль паўтара года працавала над кампазіцыяй “Назад у мінулае”. І млын з тканіны і саломкі, і калодзеж з каменя, і мяшочкі з зернем — гэта не проста ўпрыгажэнне, але і абэряг дома ад нячыстай сілы, — сцвярджае дзяўчынка.

… Ці ведаеце вы, што такое “мітусь” ды “расшугалец”? Гэта не проста пацешныя  і незнаёмыя нашаму слыху словы, а народныя танцы, якія з запалам выканалі артысты з Бярозаўкі і Карэліч, прымусіўшы глядзельную залу прыхлопваць ды прытопваць.

А якой чароўнай рэчанькай струменіліся словы народных песень “Ружа-кветка”, “Ой, там у полі”, “Каля млына”, “Каляда” ды “Прыляцелі куры”. Сапраўдную буру эмоцый і шквал апладысментаў у зале выклікала выступленне “ўзорнага” ансамбля народнай песні “Кучарочкі” са Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага.

— У асноўным мы працуем з творамі ў апрацоўцы беларускіх аўтараў, нешта стылізуем самі, — дзеліцца кіраўнік ансамбля Алена Захарава. — Ёсць у нашым рэпертуары і песні, якія нарадзіліся калісьці на Смаргоншчыне. Іх няшмат, але яны ёсць. Безумоўна, сучасных дзяцей няпроста прыахвоціць да народнай песні, але паспяваўшы некалькі гадоў, яны пачынаюць любіць свае карані, свае вытокі.

Была свая разынка і ў  канкурсантаў-інструменталістаў.  Музыкі з Жодзішак Смаргонскага раёна замест барабана возяць з сабой вілкі, на якіх калісьці вясковыя жанчыны ставілі ў печ чыгункі.

— Нам быў патрэбен вялікі ўдарны інструмент з нізкім гукам, а барабана ў нас не было, — расказвае кіраўнік інструментальнага ансамбля “Вясёлка” Святлана Манчак. — Таму я ўзяла гэтыя вілкі ў сваёй мамы, мы паспрабавалі — гук ад удару палкай аб падлогу аказаўся такім, як патрэбна.

Карэліцкі раён быў багата прадстаўлены на фестывалі ансамблямі народных інструментаў і індывідуальнымі выканаўцамі. Карэліцкая, Мірская, Жухавіцкая дзіцячыя школы мастацтваў — сапраўдныя скабніцы, якія захоўваюць аўтэнтычную народную музыку для новых пакаленняў беларусаў.

— Наш узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” выконвае мелодыі нашага Смаргонскага краю, — расказвае яго кіраўнік Яўгеній Варонін з ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага”. — Гэтая музыка дайшла да нашых часоў ад скрыпача-самавучкі па прозвішчы Буцько, які калісьці іграў на вясковых святах. Думаю, што гэтай музыцы не менш за сто гадоў. Дзякуючы нашаму рэпертуару і методыцы навучання дзяцей “з рук у рукі” (г. зн. без нотаў – рэд.) плануем трапіць у спіс Сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У святочныя калядныя і вадохрышчынскія дні фестываль не мог абысціся без народнай тэатральнай творчасці. У гэтай намінацыі не было роўных тэатральнаму гуртку “Жывыя лялькі” з Рубяжэвіцкай сярэдняй школы Стаўбцоўскага раёна. Малыя артысты прывезлі з сабой батлеечныя прадстаўленні “Цар Ірад” і “Казка пра Хвядоса, яго жонку, яе дачку Хвеську і Настачку”.

— Наша батлейка вельмі маладая, ёй толькі адзін год, — расказвае кіраўнік гуртка Рамуальда Дубінец. — Сцэнарыі для казак бяром са школьных падручнікаў па беларускай літаратуры, а песні тыя, што спяваем у касцёле. Песні, дарэчы, народныя, з нашай мясцовасці. Такім чынам у нас атрымліваецца своеасаблівы мікс: сучасныя тэксты і старадаўнія песні.

Карэліцкія артысты прадэманстравалі добрае валоданне родным словам, дэкламуючы байкі Кандрата Крапівы “Дзед і баба”, “Чорт”, “Давялося свінні на неба глядзець”.

Усе ўдзельнікі фестывалю былі адзначаны дыпломамі ўдзельнікаў і сувенірамі, вырабленымі майстрамі Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў.

А вось хто стаў дыпламантамі і лаўрэатамі фестывалю, чытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Полымя” за 22 студзеня.

Віншуем пераможцаў фестывалю!

Намінацыя “народныя рамёствы”

Узроставая катэгорыя да 13 гадоў:

лаўрэаты першай ступені:

вышыўка — Русецкая Ксенія, “народная” студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Сузор’е”, агр. Шашкі Стаўбцоўскага раёна;

вышыўка — Радзіон Аляксандра, “народная” студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Сузор’е”, агр. Шашкі, Стаўбцоўскага раёна;

лаўрэат другой ступені:

дэкаратыўна-прыкладаная творчасць — Звонка Маргарыта, агр. Жухавічы;

дыпламант першай ступені:

выцінанка — ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”, настаўнік Чычкан Анастасія Уладзіміраўна;

дыпламант другой ступені:

беларускія лялькі-абярэгі — Жарская Ксенія, “народная” студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Сузор’е”, агр. Шашкі Стаўбцоўскага раёна;

дыпламанты трэцяй ступені:

вышыўка — Янкоўская Таццяна, “народная” студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Сузор’е”, агр. Шашкі Стаўбцоўскага раёна;

беларуская лялька — Калей Ксенія, “народная” студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Сузор’е”, агр. Шашкі Стаўбцоўскага раёна;

Узроставая катэгорыя 19 і старэй:

лаўрэат першай ступені:

беларускія паясы — Мартыненка Ганна, агр. Шашкі Стаўбцоўскі раён;

лаўрэаты другой ступені:

вышыванка — Друцько Людміла, г.п. Карэлічы;

выцінанка — Сінкевіч Марыя, агр. Жодзішкі Смаргонскі раён;

дыпламант першай ступені:

выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці — аддзел рамесніцкай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў”, кіраўнік Баярэнка Юлія Аляксандраўна;

дыпламант другой ступені:

выстава — Шапяленка Аляксандра, г.п. Мір;

дыпламант трэцяй ступені:

вышыванка — Кадуцкая Алена, г.п. Карэлічы;

намінацыя “харэаграфія” (“народны танец і стылізацыя”)

Узроставая катэгорыя да 13 гадоў:

лаўрэат першай ступені:

“узорны” аматарскі калектыў ансамбль танца “Крышталікі” Бярозаўскі ГДК Лідскі раён;

лаўрэат другой ступені:

танцавальны калектыў “Задорынка”, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

Узроставая катэгорыя 14-18 гадоў:

лаўрэат першай ступені:

“узорны” аматарскі калектыў ансамбль танца “Крышталікі” Бярозаўскага ГДК, Лідскі раён;

узроставая катэгорыя 19 і старэй:

лаўрэат трэцяй ступені:

фальклорны танцавальны калектыў “Спадчына”, ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;

намінацыя “вакальная” (“народныя спевы, прыпеўкі, эстрадная стылізацыя народнай песні”)

узроставая катэгорыя 14-18 гадоў:

лаўрэат трэцяй ступені:

дзіцячая вакальная група “Усмешка”, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

узроставая катэгорыя 19 і старэй:

хор ветэранаў працы ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;

намінацыя “інструментальная” (“народныя інструменты” – сола)

узроставая катэгорыя да 13 гадоў:

лаўрэат першай ступені:

Комар Платон, ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў”;

лаўрэат другой ступені:

Шэсцель Яна, ДУА “Жухавіцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

лаўрэат трэцяй ступені:

Пенкрат Дар’я, ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў”;

дыпламант першай ступені:

Нямера Анастасія, ДУА “Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў”;

дыпламант другой ступені:

Маеўскі Данііл, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”, агр. Цырын;

дыпламанты трэцяй ступені:

Мігурская Марына, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

Лісоўскі Мацвей, ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” агр. Варняны;

узроставая катэгорыя 14-18 гадоў:

дыпламант першай ступені:

Дворнікаў Мікіта, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”, агр. Цырын;

дыпламант другой ступені:

Дручык Лідзія, ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў”;

узроставая катэгорыя 19 і старэй:

лаўрэат першай ступені:

Наумовіч Васіль, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”, агр. Цырын;

дыпламант першай ступені:

Сабалеўскі Яўгеній, Бярозаўскі ГДК, Лідскі раён;

намінацыя “інструментальная” (“народныя інструменты” – ансамблі)

узроставая катэгорыя да 13 гадоў:

лаўрэат першай ступені:

ансамбль народных інструментаў, ДУА “Мірская дзіцячая школа мастацтваў”;

Лаўрэат другой ступені:

інструментальны ансамбль “Вясёлка”, ДУА “Жодзішкаўская дзіцячая школа мастацтваў”, Смаргонскі раён;

узроставая катэгорыя 14-18 гадоў:

лаўрэат першай ступені:

узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок”, ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага”;

узроставая катэгорыя 19 і старэй:

лаўрэат першай ступені:

інструментальны ансамбль настаўнікаў, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”, агр. Цырын;

лаўрэат другой ступені:

інструментальны ансамбль “Інсайт”, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

Намінацыя “народная тэатральная творчасць”

Узроставая катэгорыя да 13 гадоў:

лаўрэат першай ступені:

тэатральны гурток “Жывыя лялькі”, ДУА “Рубяжэвіцкая сярэдняя школа”, Сталбцоўскі раён;

лаўрэат другой ступені:

тэатральны гурток “Жывыя лялькі”, ДУА “Рубяжэвіцкая сярэдняя школа”, Сталбцоўскі раён;

дыпламанты першай ступені:

Барабан Дар’я, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

Шабан Аляксандр, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

узроставая катэгорыя 14-18 гадоў:

лаўрэат першай ступені:

Ханько Арына, тэатральная студыя “Эксперымент”, ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”;

узроставая катэгорыя 19 і старэй:

дыпламант трэцяй ступені:

Ложачнік Вольга, Дубчонак Святлана, Красненскі дом культуры;

намінацыя “вакальная” (“народныя спевы, прыпеўкі, эстрадная стылізацыя народнай песні”)

узроставая катэгорыя да 13 гадоў:

лаўрэаты першай ступені:

“узорны” ансамбль народнай песні “Кучарочкі”, ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя Агінскага”;

ансамбль “Пацешкі”, ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”;

лаўрэаты другой ступені:

народны ансамбль, ДУА “Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў”;

Белая Марыя, ДУА “ Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”, агр. Краснае;

лаўрэат трэцяй ступені:

Аўгуль Надзея, ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” агр. Варняны;

дыпламант першай ступені:

Кузмітовіч Іна, ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” агр. Варняны;
дыпламант другой ступені:

Куранкова Анастасія, ДУА “Рубяжэвіцкая сярэдняя школа” Стаўбцоўскі раён;

дыпламант трэцяй ступені:

Урбановіч Паліна, ДУА “Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў” агр. Гервяты;

узроставая катэгорыя з 19 і старэй:

лаўрэаты першай ступені:

Антаніна Скіпар, Варанчанскі дом культуры, Карэліцкі раён;

“народны” ансамбль песні “Вечарынка”, Жухавіцкі Дом культуры;

“народны аматарскі калектыў” мужчынская вакальная група “Кронан”, ДУ “Бярозаўскі гарадскі Дом культуры”, Лідскі раён;

лаўрэат другой ступені:

“народны” ансамбль музыкі і песні “Цырынскія музыкі”, “Цырынскі Дом культуры”;

дыпламант трэцяй ступені:

Дзіяна Валацко, Бярозаўскі гарадскі дом культуры, Лідскі раён.

Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара

ФЕСТЫВАЛЬНАЯ ФОТАГАЛЕРЭЯ

Лента новостей

Выставку «Белагро-2026» посетили более 200 тыс. гостей

Выставку «Белагро-2026» посетили более 200 тыс. гостей

07.06.2026
Большая белорусская свадьба на Августовском канале: все районы Гродненщины представили свои свадебные обряды

Большая белорусская свадьба на Августовском канале: все районы Гродненщины представили свои свадебные обряды

07.06.2026
Александр Лукашенко в Гродно, проекты с Приморьем, продбезопасность и разговор с Владимиром Путиным. Итоги недели Президента

Александр Лукашенко в Гродно, проекты с Приморьем, продбезопасность и разговор с Владимиром Путиным. Итоги недели Президента

07.06.2026
Лимит задолженности на балансах абонентов сотовой связи ввели в Беларуси

Лимит задолженности на балансах абонентов сотовой связи ввели в Беларуси

07.06.2026
Третий день фестиваля национальных культур по-настоящему удивил гостей

Третий день фестиваля национальных культур по-настоящему удивил гостей

07.06.2026
На Августовском канале с размахом проходит третий день фестиваля национальных культур

На Августовском канале с размахом проходит третий день фестиваля национальных культур

07.06.2026
Новые требования в области кибербезопасности заработают с 1 июля

Новые требования в области кибербезопасности заработают с 1 июля

07.06.2026
Триумф под белорусским флагом. Как наши атлеты покоряют международную спортивную арену после снятия ограничений МОК

Триумф под белорусским флагом. Как наши атлеты покоряют международную спортивную арену после снятия ограничений МОК

07.06.2026
Цифровые технологии, полимерные конструкции. Какие новации внедряются в Беларуси в сфере мелиорации

Цифровые технологии, полимерные конструкции. Какие новации внедряются в Беларуси в сфере мелиорации

07.06.2026
В Кореличском районе к административной ответственности за неделю привлечено 12 человек

В Кореличском районе продавец за четыре месяца украла товары на сумму более 25 тысяч рублей

07.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».