• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.06.2026, 08:52
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

Главная Власть

Вопросы пожарной безопасности, состояние законности и правопорядка на территории района в 2019 году и работа по обращениям граждан были рассмотрены на заседании Кореличского исполкома

by
28.01.2020
в Власть, Лента новостей, Местное управление и самоуправление, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На мінулым тыдні адбылося першае ў бягучым годзе пасяджэнне райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзія Шатуева. У рабоце пасяджэння прыняў удзел намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ясеў.

Папярэдзіць, каб не тушыць

– Пытанне пажарнай бяспекі ў раёне стаіць дастаткова востра. Менавіта таму сёння мы абмяркуем яго ў першую чаргу, – адкрыў пасяджэнне Генадзій Шатуеў. – Калі параўноўваць з 2018 годам, то ў мінулым годзе колькасць пажараў на Карэліччыне павялічылася з 31 да 35. Нельга сказаць, што гэта недапрацоўка якога-небудзь аднаго суб’екта прафілактыкі. Вядзецца агульная работа ўсіх службаў, якая павінна даваць станоўчыя вынікі. У першую чаргу мы павінны звяртаць увагу на тую катэгорыю грамадзян, якая злоўжывае спіртнымі напоямі. Безумоўна, кіраўнікі арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў ведаюць кожнага з іх у твар. І калі чалавек не выйшаў на работу, трэба абавязкова даведацца аб прычыне яго адсутнасці на працоўным месцы. Членам сматравой камісіі і старшыні таго ці іншага сельсавета неабходна весці пастаянную прафілактычную работу з гэтай катэгорыяй грамадзян, каб у чарговы раз не пачуць прычыну гібелі чалавека на пажары – “выпіў-закурыў-згарэў”. Менавіта так тройчы адбылося ў мінулым годзе, загінулі трое жыхароў раёна.

Неаднаразова згадваўся падобны сцэнарый развіцця трагедый падчас справаздачы начальніка Карэліцкага РАНС Дзяніса Стадольніка, які расказаў аб статыстыцы пажараў у разрэзе сельсаветаў раёна, асноўных прычынах іх узнікнення і мерах па прафілактыцы пажараў.

– Рост колькасці пажараў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца на тэрыторыі Жухавіцкага, Лукскага, Малюшыцкага, Турэцкага і Ярэміцкага сельсаветаў. Дарэчы, на тэрыторыі апошняга сельсавета адбылося павелічэнне як колькасці пажараў, так і назіраецца рост загінулых на іх. Увогуле, у 2019 годзе выратавальнікі раёна выязжалі на тушэнне пажараў у сельскую мясцовасць 32 разы, што на 7 больш у параўнанні з 2018 годам.  Вялікую прафілактычную ролю адыгрывае работа сматравых камісій. На Карэліччыне створаны і працуюць 11 сматравых камісій, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі розных устаноў і арганізацый раёна. Так, у 2019 годзе яны ажыццявілі 304 рэйды і абследавалі 3785 дамоў карэліччан, у тым ліку 43 сям’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Праведзена 128 сельскіх сходаў, у 261 працоўным калектыве работнікі РАНС выступілі з прафілактычнай інфармацыяй.

Дапоўніў справаздачу начальніка Карэліцкага РАНС Аляксандр Ясеў, па словах якога членам назіральнай камісіі неабходна пільна абследаваць не толькі домаўладанні жыхароў раёна, але і гаспадарчыя пабудовы, дзе размяшчаюцца кормазапарнікі. Бо пажары ў іх і ў банях усё часцей з’яўляюцца ў аператыўных зводках. Таксама неабходна надаць пільную ўвагу навядзенню парадку на прысядзібных тэрыторыях. Кожную вясну назіраецца павелічэнне колькасці пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці, у выніку чаго гаспадары могуць страціць не толькі сваю маёмасць, але і стаць ахвярамі вогненнай стыхіі.

На сувязі з жыхарамі раёна

Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Карэліцкі райвыканкам у 2019 годзе, паведаміла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб Карэліцкага райвыканкама Наталля Саматыя.

– У 2019 годзе ў Карэліцкі райвыканкам паступілі 223 звароты грамадзян і юрыдычных асоб, з якіх 90 – вусных, 95 – пісьмовых, 38 – электронных. З агульнай колькасці зваротаў за 2019 год 62 – здаволены, 34 знаходзяцца на кантролі, 122 – вытлумачаны, 4 – адазваны, 1 – прыняты да ўвагі. Асноўнымі праблемамі, з якімі жыхары раёна звярталіся да мясцовай улады, сталі  пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паляпшэння жыллёвых умоў, землеўпарадкавання і землевыкарыстання, занятасці насельніцтва і транспартнага забеспячэння. Дадзены блок пытанняў знаходзіцца на пастаянным кантролі Карэліцкага райвыканкама. Для іх вырашэння прымаюцца неабходныя меры. Так, у 2019 годзе выкананы капітальны рамонт шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Сташэўскай у г.п. Мір з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, а таксама капітальны рамонт даху жылога дома № 26 А па вуліцы Гагарына ў Карэлічах. Карэліцкім РУП ЖКГ выканана добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый на вуліцах Гастэлы і Прытыцкага ў райцэнтры. У 2019 годзе Карэліцкае ДРБУ-158 ажыццявіла капітальны рамонт участка аўтадарогі Карэлічы-Наваельня-Валеўка. Да таго ж дарожнікі раёна правялі бягучы рамонт шэрагу дарог Карэліччыны. Найбольш значным будаўнічым аб’ектам бягучага года стала вуліца Танкістаў у Міры.

Асаблівая ўвага надаецца рашэнню жыллёвага пытання карэліччан, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Так, у 2019 годзе дзве шматдзетныя сям’і і сям’я, якая выхоўвае дзіцё з абмежаванымі магчымасцямі, палепшылі жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва індывідуальных дамоў. Васьмі шматдзетным сем’ям прадастаўлены субсідыі на выплату асноўнай запазычанасці і працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва і рэканструкцыю жылых памяшканняў.  Шэсць сем’яў атрымалі льготныя крэдыты на капітальны рамонт жылых памяшканняў, 10 сем’яў – на газіфікацыю жыллёвага фонду.

У адпаведнасці з зацверджаным графікам штотыднёва па суботах кіраўніцтва райвыканкама праводзіць “прамыя тэлефонныя лініі”. У 2019 годзе іх колькасць склала 52, на якія паступіў 41 зварот грамадзян. З лістапада 2018 года на першым паверсе будынка райвыканкама дзейнічае служба “адно акно”, якая працуе з 8.00 да 17.00 (па чацвяргах – з 8.00 да 20.00). Праз службу ажыццяўляюцца адміністратыўныя працэдуры па пераліку, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (усяго 103 працэдуры).

Падчас пасяджэння райвыканкама не засталася без увагі крымінагенная сітуацыя на Карэліччыне. Аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна, а таксама рабоце праваахоўных органаў і органаў мясцовага кіравання па барацьбе са злачыннасцю і прафілактыцы правапарушэнняў у 2019 годзе паведаміў пракурор Карэліцкага раёна Аляксандр Мельнікаў.

Оксана ЯНУШ
Фото автора

Лента новостей

Белгидромет предупреждает о грозах и сильных дождях в Беларуси

Белгидромет предупреждает о грозах и сильных дождях в Беларуси

08.06.2026
Выставку «Белагро-2026» посетили более 200 тыс. гостей

Выставку «Белагро-2026» посетили более 200 тыс. гостей

07.06.2026
Большая белорусская свадьба на Августовском канале: все районы Гродненщины представили свои свадебные обряды

Большая белорусская свадьба на Августовском канале: все районы Гродненщины представили свои свадебные обряды

07.06.2026
Александр Лукашенко в Гродно, проекты с Приморьем, продбезопасность и разговор с Владимиром Путиным. Итоги недели Президента

Александр Лукашенко в Гродно, проекты с Приморьем, продбезопасность и разговор с Владимиром Путиным. Итоги недели Президента

07.06.2026
Лимит задолженности на балансах абонентов сотовой связи ввели в Беларуси

Лимит задолженности на балансах абонентов сотовой связи ввели в Беларуси

07.06.2026
Третий день фестиваля национальных культур по-настоящему удивил гостей

Третий день фестиваля национальных культур по-настоящему удивил гостей

07.06.2026
На Августовском канале с размахом проходит третий день фестиваля национальных культур

На Августовском канале с размахом проходит третий день фестиваля национальных культур

07.06.2026
Новые требования в области кибербезопасности заработают с 1 июля

Новые требования в области кибербезопасности заработают с 1 июля

07.06.2026
Триумф под белорусским флагом. Как наши атлеты покоряют международную спортивную арену после снятия ограничений МОК

Триумф под белорусским флагом. Как наши атлеты покоряют международную спортивную арену после снятия ограничений МОК

07.06.2026
Цифровые технологии, полимерные конструкции. Какие новации внедряются в Беларуси в сфере мелиорации

Цифровые технологии, полимерные конструкции. Какие новации внедряются в Беларуси в сфере мелиорации

07.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».