Давайте вместе напишем историю Кореличского района!

Вы заўважаеце, наколькі хуткацечны час? Тое, чым яшчэ ўчора вы жылі, аб чым турбаваліся, чаму радаваліся, што насілі, як святкавалі, – заўтра ўжо становіцца гісторыяй… І фотаздымкі, якія мы часцей за ўсё робім «для сябе», набываюць незвычайную гістарычную каштоўнасць – як сведчанне дэталяў жыцця цэлага пакалення. А часам – і не аднаго.

У гэтым годзе наш раён адзначае сваё 80-годдзе. Для некага гэта проста дата, для іншых – кавалак жыцця, адметныя ці нават непрыкметныя, як тады здавалася, падзеі, якія часта былі зафіксаваны на фотаздымках. Давайце разам узгадаем жыццё нашага раёна за гэтыя гады! Прыносьце ў рэдакцыю старыя фотаздымкі, якія, мы ўпэўнены, ёсць у архіве кожнай сям’і. Будзе цудоўна, калі ў дадатак да фатаграфій вы зможаце расказаць гіторыю пра іх стварэнне ці пра тых людзей, будынкі, мясціны, якія трапілі ў аб’ектыў. Найбольш каштоўныя з іх будуць змешчаны на старонках газеты, а арыгіналы вернуцца гаспадарам.

Давайце разам напішам гісторыю раёна!

Фота з архіва Карэліцкага раённага музея