Дороги, аварийные деревья и сорная растительность. Субботние прямые линии провели первый заместитель председателя Кореличского райисполкома Анатолий Коршун и председатель районного Совета депутатов Александр Шкадов

На прамыя лініі, якія па суботах праводзіць кіраўніцтва Карэліцкага райвыканкама, жыхары раёна звяртаюцца з самымі рознымі пытаннямі. Часцей за ўсё яны датычацца добраўпарадкавання населеных пунктаў і рамонту дарог.

На тэлефонную лінію да старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава звярнуўся жыхар Вялікай Слабады Турэцкага сельвыканкама, якога хвалюе стан вясковай дарогі. У Карэліцкім дарожным рамонтна-будаўнічым упраўленні № 158 паведамілі, што ямачны рамонт асфальтабетоннага пакрыцця аўтадарогі Н-6870 Тарасавічы-Вялікая Слабада-Браносава будзе праведзены ў другім квартале 2020 года.

На прамую лінію да першага намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Анатолія Коршуна патэлефанавалі два чалавекі. Жыхарка вёскі Застадолле Цырынскага сельсавета звярнулася з просьбай навесці парадак на вясковых могілках. Як паведамілі ў райвыканкаме, на тэрыторыі могілак у Застадоллі ўжо высечана хмызняковая расліннасць, а работы па спілоўванні аварыйных дрэў будуць праведзены на працягу бягучага года.

Яшчэ некалькі просьб паступіла ад жыхаркі Мінска. Жанчына прасіла выдаліць хмызняковую расліннасць і пустазелле паблізу вёскі Мокрава Цырынскага сельсавета. У райвыканкаме расказалі, што гэтыя работы будуць выконвацца ў першым квартале 2020 года. Што датычыцца рамонту дарогі ў Мокраве, то КСУП “Цырын-Агра” правядзе падсыпку і выраўняе вясковую дарогу ў красавіку-маі 2020 года.

Іна ЛЕЙКА