Тройчы ў тройцы лепшых! Лукскія «віцязі» прывезлі бронзу з абласных спаборніцтваў па ваенна-прыкладной гульні «Зімні разведатлон»

У трэці раз каманда прадстаўнікоў ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” ДУА “Лукская сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Матусевіча прадэманстравала 14 лютага выдатныя вынікі на абласных спаборніцтвах па ваенна-прыкладной гульні “Зімні разведатлон”, прысвечанай памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Гродзеншчыны, і прывезла на малую радзіму трэцяе месца.

Карэліцкі раён прадставілі Аляксей Максімовіч, Аляксандр Шавейка, Мікалай Захарчук, Сяргей Дземідовіч і Матвей Мардзіловіч. Яны паказалі добрыя навыкі спартыўнага арыентавання на мясцовасці па карце і па стральбе з пнеўматычнай зброі. А гэта, адзначым, зусім няпроста. Юнакам давялося пацэліць у тры мішэні і прабегчы даволі вялікую дыстанцыю ў зададзеным накірунку. Затое на фінішы карэліччан чакала трэцяя прыступка п’едыстала, памятны вымпел, медалі і каштоўныя падарункі.

Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота ВПК “Віцязь”