В рамках акции «Наш животновод» заслуженные награды вручены работникам СПК «Жуховичи»

Рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод” працягвае рух па Карэліччыне. Наступным яе прыпынкам сталі жывёлагадоўчыя аб’екты СВК “Жухавічы”.

– Жывёлаводы, якія заняты ў сапраўды складанай галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, павінны чуць і бачыць, што іх нялёгкая штодзённая праца не застаецца незаўважанай, заахвочваецца і матэрыяльна, і маральна, – адзначае старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская, накіроўваючыся на жухавіцкую зямлю.

У аўторак, 28 студзеня, у цэнтры ўвагі акцыі “Наш жывёлавод” апынуліся аператар машыннага даення МТК “Вялікія Жухавічы” на 1000 галоў Святлана Ерамецька, аператар машыннага даення МТФ “Юравічы” Аксана Звонка, аператар комплекса “Вялікія Жухавічы” Ірына Канавалік, жывёлавод МТФ “Малыя Жухавічы” Уладзімір Шастак, рабочая комплекса “Пясочная” Марыя Міхальчанка, аператар машыннага даення МТФ “Кожава” Надзея Хіневіч.

Кожны з жывёлаводаў СВК “Жухавічы” атрымаў у якасці ўзнагароды за адказную працу Падзячнае пісьмо Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовую прэмію і цёплыя словы віншаванняў.

Акцыя «Наш жывёлавод» працягваецца. Наперадзе — новыя імёны лепшых працаўнікоў раёна.

Аксана ЯНУШ
Фота з архіва райкама прафсаюза работнікаў АПК