Замкавы комплекс «Мір» запрашае незабыўна правесці тыдзень роднай мовы

Шаноўныя сябры, 17-23 лютага музей “Замкавы комплекс “Мір” праводзіць акцыю “Дні роднай мовы ў Мірскім замку”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

? На працягу тыдня:

— вы можаце прайсці тэст на веданне лексікі беларускай мовы ў дачыненні да Мірскага замка;

— экскурсіі па Паўночным корпусе Палацавай часткі Мірскага замка па дамоўленнасці / жаданні наведвальнікаў будуць праводзіцца на беларускай мове;

— у касавай залі наведвальнікаў чакае выстава друкаваных і электронных выданняў Музея “Замкавы комплекс “Мір” на беларускай мове;

— у Instagram, ВКонтакте, Facebook прапануем тыднёвую рубрыку “Архітэктура замка па беларуску”, дзе штодня можна будзе знаёміцца з элементамі архітэктуры замка і даведацца, як гучаць іх назвы на беларускай мове.

? Для вучняў ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір”:

— 19 лютага ў 14:00 будзе праведзены музейны занятак “Ад усяго сэрца самы лепшы пачастунак!”;

— 21 лютага ў 15:00 упершыню будзе праведзены музейны занятак “Таямніцы кафляных “люстэркаў”.