Поздравление с Днем Конституции от Кореличского райисполкома и депутатского корпуса

Паважаныя жыхары Карэліччыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Дзень 15 сакавіка мае вялікае значэнне не толькі як святочная дата ў календары, але і як значная падзея ў гістарычным летапісе Беларусі. У гэты дзень быў прыняты Асноўны закон нашай краіны – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Новая Канстытуцыя маладой дзяржавы стала надзейнай асновай для правядзення станоўчых палітычных  і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Заканадаўчае замацаванне атрымалі  галоўныя прынцыпы дзяржаўнага  суверэнітэту, важнейшыя напрамкі  рэалізацыі самастойнай унутранай і знешняй палітыкі.

Канстытуцыяй закладзены трывалы прававы фундамент для пастраення ў Беларусі сапраўднага дэмакратычнага грамадства.

Хай гэтае свята падорыць нам упэўненасць у дасягненні пастаўленых мэт па умацаванню дзяржаўнасці роднай Беларусі. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця і аптымізму!

Раённы выканаўчы  камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары Карэліччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Для кожнага жыхара нашай краіны Канстытуцыя стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастор для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні беларускага народа, назапашаныя за многія стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця нашай краіны.

Мы з павагай ставімся да закладзеных у Канстытуцыі прынцыпаў і каштоўнасцей. Яны былі і будуць асновай стабільнасці і ўпэўненага руху наперад нашай дзяржавы. Дарагія землякі! Сваёй працай і талентам вы ўносіце свой уклад у дабрабыт і росквіт нашай малой радзімы і ўсёй Айчыны. Жадаем вам аптымізму, поспехаў у добрых справах і пачынаннях, міру і дабрабыту!

Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь