Газета «Полымя» провела День подписчика

6 сакавіка рэдакцыя раённай газеты “Полымя” правяла Дзень падпісчыка ў будынку Карэліцкага раённага вузла паштовай сувязі.

У чарговы раз мы пераканаліся, колькі цудоўных людзей з’яўляюцца вернымі сябрамі нашага выдання на працягу многіх гадоў. Дзякуй за ваш выбар! Будзем і надалей працаваць у цесным і плённым тандэме “газета-чытач”!

Таксама нагадваем, што падпіска працягваецца. Кошт на месяц складае 4 руб. 50 кап.

Дабра вам, радасці і вясновага настрою!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара