Кореличчина поздравляет работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства!

? Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!

Цяжка пераацаніць значэнне вашай штодзённай працы, бо ад вашай добрасумленнай работы, высокага прафесіяналізму, назапашанага вопыту, мэтанакіраванасці і энергіі залежаць настрой, працаздольнасць, а нярэдка і здароўе грамадзян, утульнасць і камфорт у нашых дамах, чысціня і парадак на вуліцах.

Менавіта вы ўносіце значны ўклад у развіццё эканомікі раёна, пашыраеце спектр паслуг, паляпшаеце іх якасць.

Хай усведамленне важнасці вашай дзейнасці дапамагае вам у павышэнні прафесіяналізму, задавальненні пастаянна растучых патрэб нашых жыхароў, імкненні рабіць сваю працу якасна і аператыўна.

Хай дабрабыт і росквіт стануць вам узнагародай за працу і мэтанакіраванасць! Няхай мір і спакой, радасць і дабрабыт будуць у кожным доме, у кожнай сям’і! Здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсім задуманым! Хай захаваецца і памножыцца ўсё лепшае, што ёсць у вашых справах і традыцыях!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў