К 80-летию Кореличского района газета «Полымя» и районный краеведческий музей проводят конкурс «Где эта улица, где этот дом?»

Дарагія сябры! Напярэдадні 80-годдзя Карэліцкага раёна газета “Полымя” і раённы краязнаўчы музей спецыяльна для нашых чытачоў і падпісчыкаў у інтэрнэце ладзяць краязнаўчы конкурс “Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом?”

Кожную суботу мы будзем змяшчаць у газеце, а таксама ў сацыяльных сетках “УКантакце” (група “Типичные Кореличи”) і “Фэйсбук” (група “Твои Кореличи”) старыя фатаграфіі, на якіх змешчаны вуліцы або збудаванні Карэліцкага раёна. Вам трэба адказаць, што змешчана на фота. Для гэтага ў панядзелак з 9.00 да 10.00 тэлефануйце ў рэдакцыю газеты “Полымя” па нумары 7-46-52 або адказвайце на пытанне таксама ў панядзелак з 9.00 да 10.00 у нашых сацыяльных сетках “УКантакце” (“Типичные Кореличи”) ці ў “Фэйсбуку” (“Твои Кореличи”). Першаму, хто па тэлефоне або ў сацыяльных сетках дасць правільны адказ, мы падарым памятны падарунак.

Чакаем вашых адказаў кожны панядзелак з 9.00 да 10.00. Званіце! Пішыце!

А вось і наша першае фота. Адкажыце, што на ім змешчана?

Фота з фондаў Карэліцкага раённага краязнаўчага музея