25 апреля на Кореличчине пройдет субботник

На падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2020 года №233 “Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2020 годзе” Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне 25 красавіка 2020 года, у суботу, правесці на Карэліччыне рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах альбо ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцяў, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Устаноўлена, што грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб’ёмах, вызначаемых добраахвотна работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на разліковы рахунак Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта № BY07АКВВ36415180000304200000, ЦБП № 411 ААБ «Беларусбанк» у гарадскім пасёлку Карэлічы БІК АКВВВY21413, УНП 500068497, з наступным пералічэннем у Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 25 красавіка 2020 г. з’яўляецца рабочым днём, адбываецца з іх згоды ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

ДА ВЕДАМА

Заробленыя ў гэты дзень сродкі пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Што тычыцца далейшага размеркавання пералічаных сродкаў, то 50% застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яны накіроўваюцца на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да лета, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Яшчэ 50% сродкаў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць Міністэрству фінансаў. Гэтыя сродкі ў роўных долях накіроўваюцца Нацыянальнаму мастацкаму музею і Гомельскаму аблвыканкаму для рэканструкцыі брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ола ў Светлагорскім раёне.

Служба інфармацыі «Полымя» і па матэрыялах БелТА