Новым директором КУСП «Черняховский-Агро» назначен Василий Ашурок

Першага красавіка бягучага года да абавязкаў дырэктара камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Чарняхоўскі-Агра” прыступіў Васілій Ашурок.

Нарадзіўся Васілій Вацлававіч 26 ліпеня 1987 года ў вёсцы Бяжэмцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2013 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, атрымаўшы спецыяльнасць агранома. Праз тры гады атрымаў яшчэ адну вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”.

У студэнцкія гады першым працоўным месцам Васілія Ашурка стаў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Прагрэс-Верцялішкі” Гродзенскага раёна. Затым ён з’яўляўся практыкантам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Малабераставіцкі элітгас” Бераставіцкага раёна.

З 2013 года Васілій Ашурок займаў пасаду памочніка ўпраўляючага аддзяленнем СВК імя Варанецкага Бераставіцкага раёна, а затым на працягу пяці гадоў – галоўнага агранома ААТ “Чарлёна” Мастоўскага раёна. У 2018 годзе працаваў аграномам аддзялення КСУП “Саўгас “Зара” Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Са студзеня 2019 года Васілій Ашурок займаў пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення – начальніка аддзела раслінаводства і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама.

З’яўляецца дэпутатам Лунненскага сельскага Савета дэпутатаў Мастоўскага раёна. Не жанаты.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара