Продолжаем весенний фотомарафон! Кореличский краевед Болеслав Новицкий шлет нам пожелания здоровья и цветочные пейзажи деревни Забердово

Учора чароўнымі фотаздымкамі нас радавала карэліччанка Ларыса Шугля (калі вы прапусцілі, ВОСЬ СПАСЫЛКА). А сёння нам з пажаданнямі здароўя і сіл патэлефанаваў шаноўны сябра газеты «Полымя» і краязнаўца Баляслаў Навіцкі. Яны з гаспадыняй ужо распачалі дачны сезон і змянілі віды райцэнтра на маляўнічыя пейзажы вёскі Забердава. А там такое хараство! Усё пакрыта кветкавымі дыванамі і дыхае вясной! Але ж што пра гэта доўга распавядаць, лепш самі паглядзіце на прыгажосць карэліцкай зямлі! Дарэчы, пад некаторымі здымкамі вы знойдзеце тутэйшыя, забердаўскія, назвы кветак. І, між іншым, вы таксама можаце падтрымаць наш вясновы фотамарафон сваімі творамі. Выходзьце на сувязь, мы заўжды вельмі радыя таленавітым вам, нашы любыя чытачы!

Баляслаў Карлавіч кажа, што ў дзяцінстве яны называлі гэтыя кветкі «казодра».

«Красоткамі» клічуць у вёсцы Забердава не толькі дзяўчат і жанчын, але і такія кветачкі.

А вось гэтыя прыгажуні жыхары Забердава называюць «фіялкамі».