Са святам Вялікадня вiншуе раённы выканаўчы камітэт i раённы Савет дэпутатаў

Дарагія землякі!

Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя добрыя віншаванні з вялікім святам – Вялікаднем!

Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе ўрачыстасць сапраўдных духоўных каштоўнасцяў: міласэрнасці, справядлівасці, дабра і сапраўднай веры. Яно  робіць наш свет больш духоўным і чыстым, натхняе на добрыя справы і ўчынкі.

З добрай весткай пра Уваскрэсенне Ісуса Хрыста прыходзіць у нашы дамы вера ў цуды, стварэнне і адраджэнне, перамогу жыцця над смерцю, дабра над цёмнымі сіламі. Вясновае абуджэнне прыроды сімвалізуе новы віток жыцця, абуджае ў душах самыя светлыя пачуцці і памкненні.

Няхай у кожным доме на Карэліччыне за шчодрым велікодным сталом збяруцца дружныя сем’і, людзі старэйшага пакалення будуць заўсёды атулены клопатам і ўвагай блізкіх, а дзеці нашы      растуць у любові і разуменні. Няхай дабро і дабрабыт пануюць на нашай малой радзіме, а ўпэўненасць у заўтрашнім дні аб’яднае нашы намаганні і натхняе на новыя справы і здзяйсненні.

Няхай ваша сэрца заўсёды знаходзіцца ў радасці, думкі – у добрай разважнасці, цела – у здароўі, а лёс – у промнях міласэрнасці Усявышняга!