125 лет назад на Кореличчине родился известный израильский ученый Шауль Аарон Адлер

Мала хто ведае, што ізраільскі вучоны, спецыяліст у галіне паразіталогіі і трапічнай медыцыны, лаўрэат прэміі Ізраіля, член Лонданскага каралеўскага таварыства, кавалер ордэна Брытанскай імперыі Шауль Аарон Адлер з’яўляецца ўраджэнцам Карэліччыны. Сёлета са дня нараджэння славутага земляка спаўняецца 125 гадоў.

Шауль Адлер нарадзіўся 17 мая 1895 года ў мястэчку Карэлічы Гродзенскай губерні. У 1900 годзе разам з бацькамі эміграваў у Англію. Вывучаў медыцыну ў Лідскім універсітэце ў Вялікабрытаніі, спецыялізаваўся на трапічнай медыцыне ў Ліверпульскім універсітэце.

Падчас Першай сусветнай вайны, у 1917-1920 гадах, Шауль Аарон Адлер служыў лекарам у брытанскай арміі ў Іраку. У 1924 годзе ён пераехаў у Іерусалім, дзе некаторы час працаваў патолагаанатамам у бальніцы Хадаса. У 1925 годзе заняўся навуковай працай у галіне паразіталогіі ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме. Праз тры гады Шауль Адлер атрымаў званне прафесара і быў прызначаны дырэктарам Паразіталагічнага інстытута пры ўніверсітэце. У 1933 годзе Каралеўскае таварыства трапічнай медыцыны і гігіены ў Англіі прысудзіла сусветна вядомаму вучонаму залаты медаль імя Чалмерса. У 1965 годзе Лідскім універсітэтам ураджэнцу Карэліччыны было прысвоена званне доктара навук.

Шауль Адлер пераклаў на іўрыт працу Чарльза Дарвіна «Паходжанне відаў». Пад яго кіраўніцтвам было праведзена некалькі навуковых экспедыцый уздоўж берагоў і на выспах Міжземнага мора.

Асноўныя даследаванні вучонага прысвечаны этыялогіі, паталогіі і шляхам распаўсюджвання паразітаў у арганізмах людзей і жывёл, трапічных хвароб і іх лячэнні. Пяру вядомага вучонага належаць працы па малярыі, праказе, зваротнай ліхаманцы, дызентэрыі. Доўгі час працаваў над стварэннем вакцыны ад малярыі.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ