Аграрии Кореличчины скосили 19% трав первого укоса

Стартаваўшы ў пачатку бягучага тыдня, корманарыхтоўчая кампанія на карэліцкіх палетках набірае абароты. На раніцу 29 мая сельгаспрадпрыемствамі Карэліччыны скошана 2851 га траў першага ўкосу, што складае 19% ад запланаваных 15400 га. Па тэмпах касьбы — у лідарах СВК “Жухавічы” і КСУП “Лукі-Агра”. Аграрыі гаспадарак скасілі 694 і 530 га адпаведна. На ўчарашнюю раніцу падвяленыя травы з сенажацяў раёна ўбраны на плошчы 2350 га, альбо 82% ад скошаных.

Гаспадаркамі раёна актыўна вядзецца закладка сенажу ў сянажныя траншэі. Усяго закладзена 12229 тон высакаякаснага корму, што складае 8% ад неабходных 161656 тон. Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць КСУП “Лукі-Агра” і СВК “Жухавічы”, аграрыі якіх нарыхтавалі 1990 і 1961 тону сенажу адпаведна.

Аксана ЯНУШ