Галина Колтунова: «В Беларуси есть всё, только белорусам нужно больше улыбаться»

Знаёмыя нядаўна вярнуліся з водпуску, падчас якога наведалі Амстэрдам, Вену, Будапешт, адпачылі на Кіпры. Дзеляцца ўражаннямі: “Еўропа здзівіла колькасцю архітэктурных запамінальных помнікаў, атмасферай дружалюбнай гасціннасці, уменнем стварыць усе ўмовы для камфортнага прабывання турыстаў, шматлікай колькасцю экскурсійных маршрутаў на любы ўзрост і густ, прадуманай інфраструктурай, імкненнем прадугледзець нават самыя нечаканыя запатрабаванні гасцей. Адкрываючы для сябе Еўропу, яны міжволі супастаўлялі, аналізавалі: а як гэта арганізавана ў нас, у малых і вялікіх гарадах, у сталічным Мінску? З задавальненнем зазначалі: нам таксама ёсць што паказаць і аб чым расказаць, мы таксама ўмеем сустракаць гасцей, нашы гарады і пасёлкі нават выйграюць у нейкім плане, прывабліваюць турыстаў чысцінёй і парадкам на вуліцах. Але ўсё ж нешта ўвесь час мучыла, не давала спакою, думалася: чаго усё-такі ў нас дома не хапае? Цяпер разумеем: элементарна простага — сонечных, шчырых, задаволеных усмешак на тварах людзей! Там усе ўсюды ўсміхаюцца! Ствараецца ўражанне, што людзі не маюць аніякіх праблемаў, хоць гэта далёка не так. Проста яны ўмеюць пераадольваць негатыўны настрой унутры сваёй душы, а вонкава стараюцца перадаць запал аптымізму і радасці акружаючым, ствараючы гэтым самым сардэчную навакольную атмасферу. Таму здаецца: ты для іх — жаданы госць, для якога не шкадуюць сардэчнасці і ўсмешак у грамадскіх месцах, магазінах, кафэ, музеях, парках, на вуліцах. Дзякуючы гэтаму міжволі зараджаешся станоўчымі эмоцыямі надоўга”.

Слухала знаёмых, і ў думках пагадзілася з іх высновай. Сапраўды, так мала бачыш усмешак на тварах людзей у паўсядзённым жыцці! А ў гандлёвых кропках, здаецца, працуюць толькі “царэўны-несмяяны”, вонкавы выгляд якіх уражвае не цёплай сардэчнасцю, а ўнутранай раздражнёнасцю, непаразумелай незадаволенасцю, нядобразычлівасцю. Рэдка дзе з табой павітаюцца, падзякуюць за наведванне, запросяць завітаць яшчэ раз. Адназначна лічу, што прычына такога становішча, як сцвярджаюць некаторыя, не ў матэрыяльных нейкіх праблемах. Нам грэх скардзіцца: будуюцца прыгожыя дамы, двары запруджаны ўласнымі аўтамашынамі, у кватэрах — сучасныя рамонт і абстаноўка, прыгожа апранаемся, на стол ёсць што паставіць. Проста, думаецца, нам неабходна нешта змяніць у сваёй душы, вучыцца глядзець на навакольны свет радаснымі вачыма, памятаць, што беларускі народ здаўна вызначаўся зайздроснай гасціннасцю, сардэчнасцю, пачуццём гумару, шчодрасцю і шчырасцю, светласцю думак і ўчынкаў. Таму і марыцца, таму і хочацца, каб брэндам роднай зямлі лічыліся не толькі дранікі, чыстыя вуліцы, дагледжаныя палеткі, гістарычныя помнікі і непаўторныя ў прыгажосці крявіды, але і сонечныя, уласцівыя беларусам усмешкі на тварах людзей!