Кореличчина поздравляет с Днем работников физической культуры и спорта!

Паважаныя спартсмены, трэнеры, выкладчыкі фізічнай культуры і здароўя, ветэраны спорту!

Прыміце віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Пераацаніць значэнне фізкультуры і спорту ў жыцці дзяцей і дарослых немагчыма. Спорт нясе людзям здароўе, сілу, прыгажосць, загартоўвае характар, вучыць пераадольваць цяжкасці. Радуе тое, што ў апошні час здаровы лад жыцця і рэгулярныя заняткі спортам становяцца модным трэндам. Бо здароўе — гэта адзін з найважнейшых фактараў якасці жыцця. Асаблівыя словы павагі — нашым спартсменам, якія на разнастайных спаборніцтвах годна дэманструюць свой высокі ўзровень падрыхтоўкі, мужнасць і волю да перамогі.

Жадаем усім, хто лічыць спорт часткай свайго жыцця, здароўя, дабрабыту, поспеху і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў