Кореличские поэты поздравляют любимую родную землю с Днем Победы!

МЫ ГЭТЫ ДЗЕНЬ У СЭРЦАХ ЗБЕРАЖОМ…

З таго світанка 9 мая, калі беглі, у вокны галасілі, стукалі ў дзверы: “Скончылася вайна!”, прайшло 75 гадоў! 75 гадоў цішыні, шчасця, міру. Зараслі Іван-чаем бліндажы і акопы, застылі ў строгім маўчанні абеліскі ў памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за нас, каб сёння мы радаваліся майскай квецені садоў, спявалі пяшчотныя калыханкі немаўляткам, цешыліся золатам жніўных палёў, спалі спакойна, бачылі шчаслівыя сны, гулялі звонкія вяселлі, кахалі, любаваліся роднай зямлёй у любую пару года, адзначалі наваселлі.

Зарубцаваліся раны, нанесеныя вайной прыгажуні-Беларусі. Не зарубцуецца толькі памяць людская аб тым, якія ахвяры прынесла ёй і свету Вялікая Айчынная за чатыры бясконца доўгія гады: 34 тысячы гадзін — і звыш 20 мільёнаў загінулых. Гэта 10 чалавек у хвіліну. 10 тысяч забітых на 1 кіламетр. 10 чалавек на кожны метр зямлі! Кожны восьмы — жыхар былога Савецкага Саюза. Кожны чацвёрты — беларус. Кожны трэці — жыхар нашага раёна!

Давайце будзем зберагаць Дзень Вялікай Перамогі ў сваіх сэрцах, сэрцах дзяцей, унукаў, праўнукаў. Не дадзім нелюдзям перакручваць факты і праўду вайны, не дазволім парушыць сваё шчасце.

Галіна КАЛТУНОВА

Я ОБРАЩАЮСЬ…

Я обращаюсь к вам, не ведавшим войны:
«Кто дал вам право быть судьёю?
Горели в танках вы, вас покрывали льды,
Иль засыпало вас взрывной волною?
Иль были вы средь матерей,
Всю жизнь о сыновьях скорбящих?
Среди рыдающих детей,
Родных на фронте потерявших?
Вы шли по партизанским тропам?
От «наци» вы спасли Европу?
Иль, может, вы тем третьим,
Кого не стало вдруг на свете?»
А если нет — судить не смейте
Войны итог и круговертье.
И низко головы склоните
Перед великим тем событьем,
Перед бушующим тем морем,
Что страны заливало горем.
И перед светлым Днем Победы,
Пред памятью отцов и дедов
Свет Дня Победы берегите,
Войны итоги не судите!

Леонила ДЕНЬКЕВИЧ

ЛЮБОВЬ ВСЕГДА ЖИВА

Шла война…
Горели села, исчезали города…
Вестей не было веселых,
Но любовь всегда жила.
Шла любовь в солдатской каске
По дорогам фронтовым,
Шла любовь во славу павшим,
Обещая жизнь живым.
Шла любовь в тылу солдаткой,
Чтоб в бою ты был храним,
Наделяя солдат лаской,
Верой, мужеством своим.
Шла любовь в огонь сражений,
На передний край войны,
Чтоб в тяжелый миг тяжких ранений
Жизнь спасти твою могли.
Ее звали все сестричкой,
И в бреду в предсмертный час
Подбодряла вас улыбкой,
Свято выполнив приказ.
Чтоб слез не было подруги,
Сестры, матери, отца,
Не забудь о той услуге,
Их любовь тебя спасла.

Александра ПАНАСЕНКО

КРУГЛЫ ГОД ЛЮБЛЮ…

Чародкі птушак ля кармушкі,
Каліны гронкі ля акон,
І гурбы снегу, як падушкі,
Пакрылі беллю ўсё наўкол.
Было патрэбна нарадзіцца
Мне ў студзені, у снежную пару,
Каб чысцінёю наталіцца…
Я зімку больш за ўсё люблю.
Вось першу кветачку ўранні
Ласкавым поглядам лаўлю.
За сад у кветкавым убранні
Вясну я больш за ўсё люблю…
Вясёлкай сонейка зайграла,
Дождж мые цёплую раллю,
Палеткі бусел аглядае.
Я лета больш за ўсё люблю…
У жоўтым восеньскім прыполе
Дары зямліцы я нясу,
Увесь ураджай, сабраны з поля.
За шчодрасць восень я люблю…
Ізноў сняжынкі, нібы вата,
Павольна лягуць на зямлю…
Скажыце, у чым я вінавата,
Што сэрцам круглы год люблю?

Марыя ПАЛУЯН

СИРЕНЕВАЯ РОЩА ЗА СЕЛОМ

Не забуду я запах сирени,
Он пьянил меня, словно вино.
Мы под синью сирени сидели
В тихой роще за нашим селом.

Только вечер туманы опустит,
Ночь чернила на землю прольет,
По тропинке к сиреневой гуще
Ноги сами, бывало, несут.

И не помнят того старожилы,
Кто сирень посадил за селом,
Только роща растет и поныне,
Манит цветом, зовет волшебством.

В ночь весеннюю запах дурманит,
Соловьиная песня слышна,
Старый пруд о былом вспоминает,
О любви шепчет иве слова.

А за рощей луга заливные
Изумрудом весенним пестрят,
Мы уж выросли и постарели,
Повернуть нельзя время назад.

А красавица-роща и ныне нас манит,
Гроздья пышные сводят с ума,
Песню пруд о любви вспоминает,
Соловьи тут поют до утра…

Антонина ОВЧИННИКОВА (КОДЛУБАЙ)

ГДЕ ТЫ, СОЛДАТ?

Где ты? Мне бы голос твой услышать…
Среди гранат и свиста пуль,
Кто мне подскажет, где ты, милый,
Кто мне к тебе укажет путь…
Проклятая война… разлукой стала между нами,
И лишь один отрывочек письма
Храню под сердцем, память и награду,
Ты только помни, что моя любовь жива.
Ты знаешь, мое сердце верит:
Когда-нибудь закончится война,
И ты войдешь в распахнутые двери,
Обняв, шепнешь: «Ну что, ждала?»
Я слез скрывать не стану,
Пусть льются!
Пусть горе выльется сполна!
А голуби над мирным небом вьются,
Мы живы, и закончилась война!
И этот день счастливым самым станет,
И скорбь со счастьем пронесет в века,
О нас, сражавшихся, оставит память,
О том, как страшна все-таки война…

Светлана ДУБЧЁНОК-МИШУКОВА

СТАРЫ САД

Калісьці быў прыгожым, маладым,
І асабліва, як квітнеў вясною,
Ніколі і нікому ён не быў чужым,
Калгасны сад за фермаю старою.
Ён частаваў нас смачнымі дарамі,
І грушамі, і спелай алычой,
І так цягнулася гадамі,
Пакуль не захварэў калгасны сад тугой.
Схіліла старасць дрэвы да зямлі,
Галіны сталі кволымі, сухімі,
Радзіць яны далей больш не маглі,
Нібыта сталі лішнімі, чужымі.
I з кожным годам сад старэў
I не прыносіў для людзей карысці.
Ён адчуваў, што цяжка захварэў,
I шлях яго жыцця закончыўся чамусьці.
Ужо на месцы таго сада
Хвалюецца пад сонцам збажына,
I новым ураджаем хлеба
Частуе кожны год яна.

Міхаіл СІНІЦА

КАЛЫХАНАЧКА

Сцелецца роўнай палоскай
Белы туман па зямлі.
Спіць мая родная вёска
У дзіўным яго крышталі…

А па палях-пералесках
Звязаны паскам-вузлом
Сіні букецік пралесак
Дыхае першым цяплом.

Гнуткай галінкай бярозка
Ўночы пужае шчаня…
Спіць мая родная вёска,
Зморана працаю дня.

3 самае беднае хаты
Ўецца пад неба дымок.
I каля хаты багатай
Не замыкаюць замок…

Перахрысціўшыся тройчы,
Дзякуюць Богу за дзень
Самыя любыя вочы
Самых жаданых людзей…

Люленькі, люленькі-люлі,
Ветрык спявае ў акно.
Добрае ночы, бабуля!
Дзед, і табе добрых сноў!

Святлана МОНІЧ

ХАЙ ЗАЎЖДЫ БУДЗЕ МІРНАЕ НЕБА

Татаў твар узаралі маршчыны,
У валасах белы пыл сівізны.
Ці з нагоды якой, ці з прычыны?
То адзнакі мінулай вайны!..
У вайны колер белы і чорны,
Ды яшчэ шэры, з’едлівы дым.
А гады па жыцці, быццам чоўны…
Быў жа татачка мой маладым…
Дзякуй Богу, яго абмінулі
Непрыяцеляў кулі, снарады.
Ён сягоння — шаноўны дзядуля,
Прадзед ён! І таму надта рады!
Бо надзея яго і падмога —
Дзесяць праўнукаў, сеўшых кружком.
Ён раскажа ім пра Перамогу…
Дзякуй Богу, што ў міры жывём!
Скажа ім, што вайны нам не трэба,
Што няшчасце і гора — вайна…
Хай заўжды будзе мірнае неба,
Хай у душах шчыруе вясна!

Раіса РАМАНЧУК (ШЫМКА)

САЛДАЦКІМ УДОВАМ

Пасівелі валасы, пабляклі вочы,
Колькі яны выплакалі слёз
У бяссонныя пакутлівыя ночы,
Што ім лёс бязлітасны прынёс!
Марылі аб сонечных мінутах,
Аб каханні, радасці, аб шчасці…
Ды вайна прынесла ім пакуты,
Гора невылечнае, напасці.
Прозвішча чужое падарыла
Не на год кароткі, не на два,
Засталося яно прыкрым і нямілым,
Горкім і нязвыклым — удава.
Толькі аднаго ў вас не змяніла:
Ласкі невычэрпнай, дабрыні,
Мудрасці, жыццёвай сілы
І душы крынічнай чысціні.

Галіна КАЛТУНОВА

ВЕТЕРАНАМ

Чередою уходят года,
Облаками уносятся весны,
Но в душе, ветеран, навсегда
Этот Праздник с тобой остается.
Остается тот солнечный май,
День, принесший народам свободу,
И землю исцеляя от ран,
Оживала, ликуя, природа.
Дорогою досталась ценой
Долгожданная эта Победа,
И тебе ли не знать, дорогой,
Про свои и товарищей беды.
Не забыть, как суровой порой
Ты грустил в тишине медсанбатов,
Ты вернулся живой, дорогой,
И поныне остался Солдатом!
Так поднимем бокалы с вином
За Победу, за Мир и за Счастье,
Ветераны Второй мировой,
Долгих лет вам, тепла и участья!

Александр КАРЧЕВСКИЙ

НЕВЕДОМОЕ

Мал человеческий век:
Рождение, жизнь и… точка. –
Был из плоти живой человек,
А осталась душа – оболочка.

Хорошо, если ей повезет,
И познает она блаженство.
Но никто не знает, что ждет
Его за гранью вселенства.

Страшит нас космическая пустота,
В которую все улетаем.
Мы о жизни не знаем почти ни черта! –
А о смерти – совсем не знаем.

Хочется всем хоть немного продлить
Своего бытия дорогу.
Цепляемся за последнюю нить:
Может, она ведет к Богу?

Василий ВИТЬКО