Поздравление от Кореличского райисполкома и райсовета депутатов с Днём семьи

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні са светлым святам — Днём сям’і!
Сям’я – гэта галоўная апора ў жыцці, крыніца маральнасці, любові, павагі, апора і надзея для кожнага чалавека, залог спакою і гармоніі ў грамадстве.
Гэта аплот духоўна-маральных каштоўнасцяў, культурных традыцый і пераемнасці пакаленняў.
Сямейныя сувязі азначаюць разам з тым вялікую адказнасць кожнага з нас за лёс і дабрабыт родных і блізкіх, дзяцей і бацькоў.
У гэты выдатны дзень асаблівая ўдзячнасць бацькам, якія выхоўваюць не толькі сваіх, але і прыёмных дзяцей, шматдзетным сем’ям.
Здароўя сямейным парам са шматгадовым стажам сямейнага жыцця. Цярпення і бясконцай любові маладым і тым, хто яшчэ толькі збіраецца стварыць сваю сям’ю.
Дабрабыту вам, радасці і шчасця! Беражыце свае сем’і! Дарыце кожны дзень дарагім вам людзям словы любові і пяшчоты!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў