Руководитель Кореличского литературного объединения «Реченька» Галина Колтунова делится мыслями о профессии журналиста и районной газете «Полымя»

Ёсць у святочным календары свята, якое адзначалася ўчора, 5 мая, як і заўсёды, сціпла, але якое мае вялікае значэнне для нас з вамі і прысутнічае ў нашым жыцці штодзень на працягу года. Гэта Дзень друку. Сёння (і так было спрадвеку) немагчыма ўявіць свае будні без газет, часопісаў, выданняў рознага накірунку, якія з’яўляюцца каштоўнейшым носьбітам патрэбнай інфармацыі. За імі крыецца карпатлівая праца людзей, абраўшых нялёгкую, адказнейшую прафесію журналіста.

Толькі далёкі ад тонкасцей гэтай прафесіі чалавек можа сцвярджаць: маўляў, што ў ёй складанага?

Сабраў патрэбныя звесткі, сеў, напісаў — і ўсё. Як памыляюцца такія скептыкі! Таму што нават самы невялікі артыкул для газеты ці часопіса — гэта вынік працы душы і сэрца аўтара, бо ён у адказе за праўдзівасць, духоўнасць, даходлівасць матэрыялу, багацце яго моўнага радка, за творчы, удумлівы падыход да асвятлення падзей, фактаў з жыцця, людскіх лёсаў.

Журналіст не мае права на памылку ў сваіх меркаваннях, яго абавязак — у разнастайнасці адбываючыхся падзей выбраць найбольш важныя, данесці іх у людское асяроддзе, дапамагчы чытачам разабрацца ва ўзнікаючых няпростых сітуацыях, сканцэнтраваць іх увагу на дасягненнях, поспехах грамадства, адкрыццях, памылках, паказаць сапраўдных герояў сучаснасці. За літаратурны і вонкавы твар выдання нясуць адказнасць таксама фотакарэспандэнты, карэктар, спецыялісты аддзелаў камп’ютарнага набору і вёрсткі, рэкламы. Свой значны ўклад уносяць бухгалтар, вадзіцель.

Лічу (упэўнена, што мяне падтрымаюць шматлікія прыхільнікі раённай газеты), што невялікі, таленавіты, дружны калектыў нашага «Полымя» на чале з Інай Іосіфаўнай Лейка ў плане творчага самавызначэння на правільным шляху, аб чым сведчаць узнагароды і ўдзячнасць чытачоў. Газета мае свой адметны твар, яе любяць, яе чакаюць карэліччане, лічаць сваёй сяброўкай, дарадчыцай. Таму ад усёй душы хочацца пажадаць калектыву рэдакцыі, пазаштатным карэспандэнтам: «Так трымаць! Дзякуй вам за адданасць прафесіі, прафесійную дасканаласць. Творчага вам натхнення, новых здзяйсненняў, асабістага шчасця!»

Звіні, друкаванае слова,
Нясі толькі добрыя весткі,
Здзіўляй дасягненнямі новымі,
Пакінь след у сэрцы адметны!

Галіна КАЛТУНОВА