• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
14.05.2026, 12:51
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Лента новостей

С чувствами чести, уважения, патриотизма и любви. Кореличчина отмечает 25-летие Государственных флага и герба Республики Беларусь

by
10.05.2020
в Лента новостей, Местное управление и самоуправление, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Герб і сцяг нашай любай краіны. У якім кутку свету мы бы не апынуліся, з сотняў іншых на ўзроўні сэрца адразу распазнаем галоўныя сімвалы радзімы. І адначасова, дзякуючы ім, прадстаўнікі другіх народаў без лішніх слоў зразумеюць, што перад імі – беларусы. Дзяржаўныя герб і сцяг Рэспублікі Беларусь, якія сёлета святкуюць 25-годдзе, – гэта больш чым сімволіка. У іх закладзены магутны гістарычны і культурны код нашага народа, які стагоддзі ішоў да таго, каб сёння мы і нашы дзеці жылі ў моцнай, незалежнай, суверэннай і самастойнай дзяржаве.

🇧🇾 Аб’яднаныя духам патрыятызму і любові

Нядзеля, 10 мая, на гадзінніку – 11.00. Па ўсёй Гродзенскай вобласці ў межах акцыі “Сімвал гонару і славы” пад урачыстыя гукі гімна перадавікі вытворчасці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў разам з таленавітымі дзецьмі і моладдзю паднялі сцягі. Карэліччане таксама прыядналіся да рэгіянальнага праекта і такім асаблівым чынам прывіталі 25-годдзе дзяржаўнай сімволікі ў райцэнтры, ва ўсіх аграгарадках, у г.п. Мір і ва ўстановах адукацыі раёна. Кожны з прысутных, незалежна ад узросту і роду заняткаў, адзначыў, што ўдзел у такой маштабнай акцыі – вялікі гонар і памяць на доўгія гады.

Сваімі асабістымі думкамі пра дзяржаўную сімволіку ў знакавы для нашай краіны дзень падзяліўся старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў:

— Да нашага сцяга я адчуваю пачуццё гонару і годнасці. Складваецца такое адчуванне, што ты дакранаешся да чагосьці вельмі ўсімі любімага. Мне б вельмі хацелася, каб моладзь і ўсе мы адчувалі не проста павагу, але і любоў да гэтага сімвала. Шмат каму з нас вядома пачуццё, калі беларускі сцяг падымаецца на Алімпіядзе. Тады ўсе мы адчуваем пачуццё гонару, радасці і захаплення. Хацелася б, каб такое пачуццё мы адчувалі не толькі падчас спартыўных спаборніцтваў, але і наогул у нашым жыцці. Таму што сцяг і любоў да сцяга — гэта і ёсць праяўленне патрыятызму і любові да нашай Беларусі.

🇧🇾 Пад родным сцягам жыві і квітней, Беларусь!

Карэлічы, Райца, Цырын, Жухавічы. У кожным з гэтых месцаў журналістаў газеты “Полымя” 10 мая чакала святочная атмасфера і сустрэча з годнымі людзьмі, што гадамі сумленна працуюць дзеля дабрабыту роднай зямлі.

Старт абласной акцыі “Сімвал гонару і славы”, прысвечанай важнейшым дзяржаўным атрыбутам, быў дадзены на цэнтральнай плошчы г.п. Карэлічы. Удзел ва ўрачыстасці ўзялі раённае кіраўніцтва галін адукацыі, ідэалогіі і культуры, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, ветэранскай арганізацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Белай Русі.

— Чвэрць стагоддзя мы ўшаноўваем Герб і Сцяг, выбраныя воляй беларускага народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, — адзначыў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан. —Сёлета свята дзяржаўнай сімволікі адзначаецца адразу ж пасля знамянальнай для ўсіх нас даты — 75-годдзя Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкай навалай. І ў гэтым ёсць асаблівы сэнс: названыя падзеі непарыўна звязаны паміж сабой. Калі б не было трыумфальнага мая 1945-га, які пазбавіў свет ад варожай акупацыі, шлях Беларусі да атрымання свабоды і незалежнасці быў бы іншым. Таму сёння мы зноў схіляем галовы перад памяццю аб загінулых і выказваем сардэчную ўдзячнасць нашым ветэранам за тое, што ў ваеннае ліхалецце адстаялі і збераглі краіну, далі ёй шанс на мірны і шчаслівы лёс. Галоўная задача нашчадкаў салдат Перамогі — берагчы пераемнасць традыцый воінскай і працоўнай доблесці беларускага народа, мацаваць эканамічную і сацыяльную стабільнасць Айчыны, мірнымі перамогамі ствараць падставыдля гонару за родную краіну і нашы нацыянальныя колеры. Шчыра зычу вам, шаноўныя жыхары Карэліччыны, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і магчымасці далей будаваць сваю будучыню пад мірным блакітам неба. Няхай кожны новы дзень радуе вас і натхняе на добрыя справы!

Сцяг Беларусі над плошчай 17 Верасня ўзняла загадчыца Дома быту Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва Ганна Міхей.

— Для мяне гэта вялікі гонар, — гаворыць Ганна Яўгеньеўна. — Я з павагай адношуся да нашых дзяржаўным сімвалаў і з задавальненнем прыйшла ў гэты выхадны святочны дзень на цэнтральную плошчу райцэнтра.

Партрэт Ганны Міхей у гэтым годзе занесены на раённую Дошку Пашаны. Жанчына мае амаль 40 гадоў стажу, з якіх большасць працавала закройшчыкам у раённым Доме быту. Як прызнанне яе прафесійных і чалавечых заслуг — нагрудны знак “Выдатнік бытавога абслугоўвання”.

Сцяг пасёлка Карэлічы ўзняла намеснік галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя газеты “Полымя” Аксана Януш.

— На свята я прыйшла з дачкой, — гаворыць Аксана Ігараўна. — Яна вучыцца ў трэцім класе СШ №2 райцэнтра і калі даведалася, што мне выпаў такі гонар, папрасілася са мной. Мая Надзейка, як і яе аднакласнікі, выдатна ведае, што значаць колеры на нашым сцягу і элементы на гербе. Бачна, што дзяцей ужо з пачатковай школы вучаць павазе да дзяржаўнай атрыбутыкі. Нам вельмі прыемна так пачаць раніцу святочнай нядзелі.

Калі герб і сцяг нашай краіны – гонар нацыі, то СВК “Свіцязянка-2003” – раёна і сельскагаспадарчай галіны рэспублікі. Колькі сіл укладзена ў гэты поспех, добра ведае галоўны заатэхнік гаспадаркі Віктар Саўко. Свой працоўны шлях ён пачаў у 1990 годзе. І сёння Віктар Канстанцінавіч мае аўтарытэт граматнага спецыяліста і здольнага кіраўніка, які ўдала ўмее спалучыць вопыт мінулага і новыя тэхналогіі, знайсці падыход і правільную матывацыю да кожнага ў калектыве. Таму менавіта яму было даручана падняць сцяг ад СВК “Свіцязянка-2003”. Для Віктара Саўко гэта стала асаблівай падзеяй, аб чым ён падзяліўся з намі: “Дзяржаўныя сімвалы ўвабралі ў сябе асаблівыя колеры, сэнс якіх зразумелы і блізкі кожнаму беларусу. І калі я гляджу на нашы герб і сцяг, то бачу за імі непаўторную прыроду і мужны народ, які не здаецца перад цяжкасцямі і выпрабаваннямі і ўмее насуперак усяму дасягаць мэты і перамагаць”.

У КСУП “Цырын-Агра” нас чакала сустрэча з яшчэ адным добрасумленным працаўніком – трактарыстам-машыністам Мікалаем Патрашэўскім. Лёс звязаў маладога чалавека з цырынскай зямлёй у 2011 годзе. Давялося працаваць і паляводам, і слесарам. На ўсіх пасадах Мікалай Сяргеевіч праявіў сябе з лепшага боку, неаднаразова прэміраваўся за дасягненне высокіх паказчыкаў. Пасля падняцця сцяга ён адзначыў: “Важна ведаць, хто ты ёсць. Вось у пашпарце напісана, якое ў мяне грамадзянства. Так і іншыя, калі паглядзяць на нашы герб і сцяг, адразу скажуць, што яны належаць Рэспубліцы Беларусь. Дзяржаўныя сімвалы выдзяляюць нас сярод усіх краінаў”.

Такая думка аказалася блізкай і трактарысту-машыністу Дзмітрыю Собалю з СВК “Жухавічы”. Ураджэнец Клецкага раёна, на Карэліччыне механізатар працуе з 2016 года. Справу сваю добра ведае, за рулём сельгастэхнікі – з 2009 года. Таму падымаць сцяг яму даводзіцца не ўпершыню, але кожны раз, дзеліцца малады чалавек, гэта хвалюючы і асаблівы момант: “Для мяне такая падзея – заўжды радасць. Яна сведчыць пра тое, што, калі ты добра працуеш і дасягаеш пэўных вынікаў, то прыходзіць і прызнанне. Так і дзяржаўныя сімвалы не даліся нашай краіне лёгка, за іх нашы продкі змагаліся і не шкадавалі сваіх жыццяў”.

Трактарысты-машыністы Дзмітрый Собаль (справа) і Аляксандр Касцюк

Дзяржаўны сцяг Беларусі ўзняўся і над мехмайстэрнямі СВК “Маяк-Заполле”. Гэтую ганаровую місію выканаў упраўляючы ўчасткам сельгаспрадпрыемства Іван Пятровіч Гавака, які прыехаў да месца ўрачыстасці на службовым УАЗіку, вокны якога ўпрыгожвае намаляваны фарбамі дзяржаўны сцяг.

— На маё аўто ўсе звяртаюць увагу, — кажа Іван Пятровіч. — А мне прыемна, што людзям падабаецца, у іх настрой узнімаецца. Пакуль суха і няма дажджу, яшчэ паезжу так.

Пра сцяг Беларусі Іван Пятровіч гаворыць нешматслоўна, але ёмка:

— Са сцягам у бой ідуць салдаты, абараняючы Радзіму, яго ўздымаюць на Алімпіядах у гонар пераможцаў. Яго нясуць на парадах і дэманстрацыях, і роля сцяганосца — самая ганаровая. Я выдатна памятаю святочныя дэманстрацыі, калі мы, маладыя камсамольцы, горда крочылі ў святочнай калоне пад лунаючымі сцягамі. Гэта наш гонар, наша натхненне.

🇧🇾 Любоў да вялікага пачынаецца з любові да малога

25 гадоў мы аб’яднаны пад чырвона-зялёным двукалорам. Аб гэтым ведаюць нават самыя маленькія беларусы: гэтаму іх вучаць з дзіцячага садка і пачатковай школы.

– Любоў да вялікага: Беларусі, яе сцяга і герба – пачынаецца з любові да маленькага: сваёй вёсачкі, школы і землякоў, — упэўнена настаўнік пачатковых класаў Красненскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа, педагог-інаватар Ірына Генрыкаўна Рабко. – Вядома, дзеці ведаюць, як выглядаюць нашы герб і сцяг, але галоўнае – навучыць паважаць і шанаваць іх.

І гэтая павага бачная ўжо на школьным двары: ні адной паперкі або сарванай кветачкі. І гэта не проста заслуга дворніка. Дзеці самі клапоцяцца пра чысціню, не кідаюць абы дзе смецце, дапамагаюць высаджваць кветкі. Дарэчы, сапраўднае упрыгожванне школьных клумбаў – пяціканцовая зорка, такая, што вянчае герб Беларусі.

Як вішня на святочным торце – танец красненскіх школьнікаў з беларускім двукалорам на ўрачыстых школьных лінейках.

– Дзяўчаты-старшакласніцы выконваюць танец, трымаючы ў руках чырвонае, зялёнае і белае палатно, – расказвае Ірына Генрыкаўна. – І гэта таксама напаўняе іх гонарам, амаль як нашых спартсменаў-пераможцаў на Алімпіядзе. Малодшыя школьнікі глядзяць на гэта і таксама вучацца.

Гімн Беларусі ведаюць усе школьнікі: ад першачкоў да выпускнікоў– і падчас святаў спяваюць яго разам з кіраўніцтвам мясцовага сельгаскааператыва і сельсавета, ветэранамі вайны і працы.

Для вучняў і педагогаў сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы свята дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь таксама мае глыбокі сэнс і напоўнена выключнымі эмоцыямі. На школьным падворку нас сустракаюць у форме і выдатным настроі прадстаўнікі класа прававога напрамку – Лізавета Шавейка, Ксенія Шавейка, Антон Пярэська, Марыя Талака, Карына Сас, Карына Грамыка і Анастасія Ламака. Іх суправаджае настаўнік англійскай мовы, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” Анастасія Літвін.

Педагог слушна заўважае: “Сёння дзівосны дзень. Мы маем мірнае неба над галовой, незалежнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. І як сімвалы гэтага багацця – нашы герб і сцяг, якія адлюстроўваюць гераічную барацьбу мінулых пакаленняў, традыцыі дзяржаўных асноў і духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Хай яны і надалей натхняюць нас на добрыя справы дзеля моцнай і квітнеючай краіны, дзеля міру і дабрабыту нашых сем’яў”.

Васьмікласніца Лізавета Шавейка дадае: “Дзяржаўныя герб і сцяг – духоўны арыенцір для маладых беларусаў. І мы, як вучні класа прававога напрамку, усведамляем значнасць гэтых неад’емных сімвалаў суверэннай Беларусі, іх адметную гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды і адзінства на беларускай зямлі. Яны аб’ядноўваюць жыхароў краіны ў адну сям’ю, адлюстроўваюць веліч і хараство нашай радзімы, пераемнасць і сувязь пакаленняў. І калі мы падымаем сцяг, то нашы сэрцы напаўняе любоў да Беларусі, і адначасова мы адчуваем адказнасць за яе светлую будучыню”.

Шмат цікавага і ўзнёслага чуем мы і ад вучняў сярэдняй школы №2 г.п. Карэлічы падчас іх разважанняў пра значнасць дзяржаўных сімвалаў нашай краіны.

Аляксей ШАБАН, вучань 3 «Б» класа:

– Гэтак жа, як у кожнага чалавека ёсць імя і прозвішча, так і ў нашай краіны ёсць дзяржаўныя сімвалы. Мы не часта ўспамінаем пра іх. Але калі раптам з’яўляецца нейкая небяспека, якая пагражае ўсім нам, напрыклад, вайна, ці, наадварот, здараецца ўсеагульная радасць –перамога ў спартовых спаборніцтвах, тут якраз і здараецца, што дзяржаўная сімволіка гэта то, што дапамагае беларусам адчуць сваю агульнасць, адзінства, згуртавацца ў адно цэлае.

Надзея ЯНУШ, вучаніца 3 “Б” класа:

– Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн – афіцыйныя сімвалы, якія адрозніваюць нашу краіну ад іншых. Мне здаецца, што кожны жыхар Беларусі павінен ведаць не толькі, як выглядаюць сцяг і герб, але і ведаць словы дзяржаўнага гімна. Калі на школьнай лінейцы гучыць гімн, мы з аднакласнікамі дружна падпяваем, бо мы ганарымся сваёй краінай.

Аляксей ДОРАШ, вучань 3 “Б” класа:

– Сцяг, герб і гімн – дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, якія натхняюць людзей, выклікаюць асаблівыя адносіны да сваёй краіны, да горада альбо пасёлка, у якім яны жывуць. Я лічу, што ведаць дзяржаўную сімволіку краіны неабходна ў першую чаргу для самога сябе. Менавіта тады цябе будуць паважаць іншыя народы і дзяржавы.

Аліна МАЛЕЦ, вучаніца 9 “Б” класа:

– Дзяржаўныя сімвалы Беларусі – гэта спадчына нашай краіны, якой я ганаруся. Падчас кожнай гістарычнай эпохі нештазмянялася, аднак нязменным было і ёсць адно – Беларусь з’яўляецца мірнай і незалежнай. Я лічу, што кожны грамадзянін краіны павінен паважаць дзяржаўныя сімвалы, ведаць іх гісторыю і абазначэнне. У той жа час да сімвалаў іншых краін мы павінны таксама ставіцца паважліва.

Ягор ПАДЛІПСКІ, вучань 9 “Б” класа:

– Калі я гавару пра дзяржаўныя сімвалы краіны, перад вачыма пралятае яе гісторыя, яркія моманты яе развіцця і станаўлення. Сцяг, герб і гімн выклікаюць у людзях патрыятызм і асаблівыя адносіны да Радзімы. Веданне і павага да сімвалаў Беларусі даюць права кожнаму з нас называцца грамадзянінам краіны. Упэўнена, што афіцыяныя сімвалы дзяржавы – гэта твар краіны, яе індывідуальнасць і адна з прыкмет незалежнасці.

Лера КУЧЫНСКАЯ, вучаніца 9 “Б” класа:

– Сімвалы нашай краіны вывучаюць ужо ў пачатковай школе. І я лічу, што гэта правільна. Любоў да краіны неабходна фарміраваць з дзяцінства, выхоўваць патрыятычныя пачуцці з малодшых класаў. Мы вучылі словы гімна напамяць, даведваліся аб значэнні колераў сцяга і элементаў герба. Гэта павінен ведаць кожны. Бо сімволіка дзяржавы – гэта тое, што адрознівае краіну ад іншых, надае ёй рысы індывідуальнасці.

Усмешкамі вітаюць нас у Райцаўскім ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа чацвёртакласнік Ягор Маркевіч, дзесяцікласніца Паліна Саладуха, дзевяцікласніцы Ганна Мажэйка і Юлія Фурс, васьмікласніца і лідар піянераў установы Юлія Садлінская разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, старшым захавальнікам фондаў школьнага музея Святланай Варава. Усе кажуць пра тое, што ў юбілей падымаць сцяг асабліва прыемна, успамін пра гэта назаўжды застанецца ў памяці. Паліна Саладуха ўжо які год у школе мае такі гонар: “Падняць сцяг – не толькі сведчанне высокіх вынікаў у вучобе і грамадскім жыцці, але яшчэ і адказнасць, бо трэба і надалей трымаць пазіцыі і імкнуцца да лепшага”.

Вучаніцу падтрымлівае і Святлана Варава: “Важна закласці ў дзяцей не толькі веды, але і павагу з любоўю да радзімы і яе сімвалаў. Гэтаму мы надаем значную ўвагу на класных гадзінах, падчас школьных мерапрыемстваў. І мы бачым плён: нашы вучні растуць годнымі людзьмі і сапраўднымі грамадзянамі”.

Дружная каманда выдатнікаў вучобы, спартсменаў і школьных актывістаў у складзе шасцікласнікаў Дар’і Барысік, Мікіты Качкарыка, Дзмітрыя Шуляка, Нікі Гомза і адзінаццацікласніка Яўгенія Шчэрбы разам з намеснікам дырэктара ўстановы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жаннай Мохань чакаюць нас у Цырынскім ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Хлопчыкі і дзяўчынкі радуюць глыбокімі ведамі па дзяржаўнай сімволіцы. Так, Яўгеній Шчэрба, які ўжо не першы год прадстаўляе наш раён на алімпіядах па гісторыі і грамадазнаўству, удзельнічае ў адпаведных конкурсах і праектах, падкрэслівае: “Кожнаму беларусу варта як мага больш ведаць пра дзяржаўныя сімвалы. Бо гэта галоўныя атрыбуты нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту, у іх закладзены ідэі свабоды, незалежнасці, нацыянальнага адзінства і духоўнай моцы Беларусі”.

Жанна Мохань дадае: “Нездарма ні адна значная падзея, што ў нашай краіне, што па-за яе межамі, напрыклад, падчас міжнародных спаборніцтваў, не абыходзіцца без нашага сцяга. І няма таго беларуса, які ў такія імгненні не адчувае гонар за нашу рэспубліку, за цудоўных і працавітых людзей, якія тут жывуць”.

Калі набліжаешся да Жухавіцкай сярэдняй школы, дух захоплівае ад хараства квітнеючага сада. А над ім на вольных майскіх вятрах развяваецца сцяг Рэспублікі Беларусь. І падняць яго ў юбілейную для дзяржаўных сімвалаў дату даручана лепшым. Аляксандра Полагава разам з творчай Маргарытай Звонка занесена на дзіцячую раённую Дошку пашаны і з’яўляецца, як і Эльвіра Аўчук, членам Маладзёжнага парламента пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў, Лізавета Варанко дэманструе выключныя поспехі ў вучобе, а Ілья Богуш і Мікіта Ціхан – у спорце. Ад педагогаў установы ва ўрачыстай падзеі прымае удзел настаўнік фізікі Іван Мароз, які адзначае: “Найперш хочацца з нагоды дзяржаўнага свята пажадаць жыхарам Карэліччыны моцнага здароўя, плённай працы і вучобы, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Сёння мы маем шмат нагод ганарыцца сваёй краінай і малой радзімай, і хай іх будзе яшчэ больш!”

Аляксандра Полагава прыядноўваецца да цёплых віншаванняў: “Мы ведаем, які складаны шлях прайшла Беларусь, каб мець уласныя дзяржаўныя сімвалы. І асабіста мне хочацца зрабіць у сваім жыцці штосьці надзвычайнае і карыснае, каб слаўныя справы і дасягненні мінулых пакаленняў працягваліся ў нас, нашчадках”.

Таксама святочным настроем з дапамогай мэсанджараў падзяліліся і іншыя прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі. У Мірскім дзяржаўным мастацкім прафесійна-тэхнічным каледжы ганаровы абавязак узняць сцяг Рэспублікі Беларусь даручылі навучэнцу 1 курса, пераможцу абласнога этапа “Worldskills Belarus 2020” Уладзіславу Чакулаеву, у КСУП “Лукі-Агра” — трактарысту-машыністу Андрэю Штэйну, які мае медаль “За працоўныя заслугі”, у КУСП “Чарняхоўскі-Агра” — трактарысту-машыністу Віталію Загібайлаву, занесенаму на Дошку пашаны прадпрыемства (на фота знізу ў адпаведным парадку).

Напрыканцы адзначым, што асаблівыя ўзрушлівыя словы гучалі 10 мая ва ўсіх кутках Карэліччыны, а сцягі былі паднятыя не толькі ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах, у цэнтрах аграгарадкоў і гарадскіх пасёлкаў, але і на падворках жыхароў раёна. Атрымалася сапраўднае свята адзінства нашага народа.

Марына КАЗЛОВІЧ, Іна ЛЕЙКА, Аксана ЯНУШ
Фота аўтараў і з архіва Красненскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа, а таксама Мірскага ДМПТК, КСУП “Лукі-Агра” і КУСП “Чарняхоўскі-Агра”

Лента новостей

Александр Лукашенко: Беларусь хотела бы расширить сотрудничество со Шри-Ланкой

Александр Лукашенко: Беларусь хотела бы расширить сотрудничество со Шри-Ланкой

14.05.2026
Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

14.05.2026
14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

14.05.2026
Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

14.05.2026
Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

13.05.2026
С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

13.05.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

13.05.2026
Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

13.05.2026
15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

13.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».