Школьница Вера Шевченко продолжает знакомить нас с первоцветами Кореличчины (+видео)

Дарослыя клапоцяцца пра дзяцей, а вучаніца 4 “А” класа сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы Вера Шаўчэнка – пра першацветы. Юная абаронца прыроды з лёгкасцю распавядзе кожнаму, што ваўчаягаду называюць “красавіцкім бэзам”, а ружовыя і бэзавыя кветачкі медуніцы так вабяць пчолак. Чысцяк, падбел і гусіную цыбулю дзяўчынка любіць за сонечныя фарбы, пралеску – за пяшчотна-фіялетавыя, а ветраніцу – за беласнежныя.

Юныя аматары прыроды Аляксей Горбік і Вера Шаўчэнка

Дарэчы, нядаўна Веру, дзякуючы падказцы мясцовай жыхаркі Алены Васько, чакаў непадалёк ад Карэліч незвычайны падарунак. Дзяўчынка знайшла вельмі рэдкага чырвонакніжніка – ветраніцу лясную (інакш – анемону, што перакладаецца як “дачка вятроў”). У гэтым месцы юная даследчыца запісала відэа, дзе заклікала ўсіх клапатліва адносіцца да першацветаў, дзівіцца на расліны на месцы іх росту ці на фотаздымках, а не зрываць у букеты. Гледзячы на Веру, разумееш, што дзеці – кветкі жыцця.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа з архіва 4 «А» класа