Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Александр Сонгин провёл в райцентре приём граждан

У сераду, 17 чэрвеня, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін у будынку райвыканкама прывёў прыём грамадзян. З-за складаанай эпідэміялагічнай абстаноўкі на пытанні карэліччан парламентарый адказаў пры дапамозе тэлефоннай сувязі.

– Ніводнае пытанне, якое паступае ад карэліччан, не застаецца без увагі, – адзначыў дэпутат. – На маім асабістым кантролі знаходзіцца зварот жыхаркі завулка 1 Мая ў г.п. Карэлічы, якая ў пачатку бягучага года звярнула ўвагу мясцовай улады на вясновыя затапленні яе ўчастка з-за забалочанай сажалкі, што побач з домам. Па словах карэліччанкі, выхад са становішча – своечасовая ачыстка водаводных труб ад глею і смецця. Я неаднаразова выязджаў на месца і дэталёва вывучыў праблему. І пэўныя работы ўжо праведзены. Для таго, каб панізіць узровень вады ў сажалцы, работнікі Карэліцкага РУП ЖКГ ачысцілі старое рэчышча ракі Рутка. У хуткім часе спецыялісты адпаведных службаў ацэняць сітуацыю і падкажуць правільнае рашэнне існуючай праблемы. Усе мы разумеем, што правядзенне тых ці іншых работ патрабуе пэўных фінансаў, якія заўсёды павінны выкарыстоўвацца рацыянальна.

Па словах Аляксандра Сонгіна, у кожным раёне, у тым ліку і Карэліцкім, ёсць пэўныя праблемныя пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі мясцовай улады, арганізацый і службаў раёна. Часта яны датычацца стану дарог, асабліва гравійных. У некаторых выпадках для вырашэння пытанняў не патрэбны вялікія фінансавыя затраты. Неабходны перыядычнасць і рэгулярнасць правядзення тых ці іншых работ.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара