Как получить медсправку в детский сад и школу в ускоренном режиме, рассказывает замглавного врача Кореличской ЦРБ Данута Скворода

На бягучым тыдні адной з самых актуальных для бацькоў навін стала інфармацыя пра тое, што атрыманне медыцынскай даведкі ў дзіцячы сад і школу спрасцілі. За ўдакладненнем мы звярнуліся да намесніка галоўнага ўрача Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Дануты Скварады.

– У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй Міністэрствам аховы здароўя Беларусі зменены нарматывы і аблегчана працэдура атрымання медыцынскай даведкі для дзяцей і моладзі ва ўзросце да 18 гадоў. Гаворка ідзе пра дакумент як для дзіцячых садоў і школ, так і для прафліцэяў, каледжаў і ўніверсітэтаў.

Галоўныя змены тычацца таго, што ў пэўных выпадках можна не праходзіць усіх спецыялістаў. Такі спрошчаны метад дзейнічае, калі бацькі на працягу года, гэта значыць апошніх 12 месяцаў, паклапаціліся аб праходжанні сваімі дзецьмі дыспансерызацыі. Тады яе вынікі будуць залічаны – дзіця атрымае даведку ў паскораным рэжыме. Апроч таго, прадугледжана сістэма анлайн-заказа даведкі.

Вядома, дзеці, якія маюць паталогіі, знаходяцца пад дыспансерным наглядам ці на ўліку ў вузкіх спецыялістаў патрабуюць іншага падыходу і больш грунтоўнага агляду. Але, адзначым, што для іх і для тых, у каго ёсць неабходнасць у праходжанні поўных прафілактычных аглядаў, у мэтах размежавання патокаў пацыентаў выдзелены асобны час – звычайна пасля абеду ў будні і ў суботу. Каб яго ўдакладніць, трэба патэлефанаваць у дзіцячую кансультацыю. Там вам падкажуць, калі лепш наведаць участковага педыятра ці, увогуле, акрэсляць асноўныя моманты наконт той жа працэдуры атрымання медыцынскай даведкі.

Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ