Кореличский район лидирует на Гродненщине на заготовке травяных кормов

На Карэліччыне завяршаецца першы ўкос траў, які плаўна пераходзіць у другі. Па выніках корманарыхтоўчай кампаніі аграрыі Карэліччыны традыцыйна ў перадавіках Гродзеншчыны. Сёлетняя касавіца не стала выключэннем.

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, з траў першага ўкосу, пад якія занята 15400 га, працаўнікамі раёна нарыхтавана больш за 94750 тон сенажу, 2 тыс. тон сена. Атрымана 9,5 кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што з’яўляецца лепшым паказчыкам у вобласці. Найбольшую колькасць кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы атрымалі аграрыі КСУП “Цырын-Агра” (18,1), КУСП “Чарняхоўскі-Агра” (12,5) і СВК “Маяк-Заполле” (12,1).