Ветеран Великой Отечественной войны Владимир Буй: «Давайте вместе беречь лучшее, что сделано»

Сёння тэмай № 1 у краіне з’яўляецца выбарчая кампанія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сваім меркаваннем пра будучае краіны і прадстаячы выбар на старонках “Полымя” і на сайце polymia.by дзеляцца жыхары Карэліцкага раёна: настаўнікі і ўрачы, парламентарыі і аграрыі, моладзь і ветэраны, прадстаўнікі самых розных сфер грамадства.

Арсеній ГУЛАК, выкладчык Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа:

— Я, як і многія маладыя людзі майго пакалення, цікаўлюся тым, чым жыве краіна сёння. І лічу, што нашае жыццё стабільнае. Напрыклад, я прыехаў у Мір у 2013 годзе па размеркаванні. Мяне сустрэлі ў каледжы з радасцю, адразу ж прадаставілі пакой у інтэрнаце, сваёй зарплатай я задаволены. Як і ўвогуле тым, чым займаюся — вучу моладзь. Да таго ж вучуся ў магістратуры Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, павышаю свае прафесійныя навыкі. Таму ніякіх планаў аб змене работы і месца жыхарства ў мяне няма.

Успамінаю сярэдзіну 2000-х, калі пэўны час жыў у Расіі, і хачу запэўніць: у Беларусі адчуваю сябе ў абсалютнай бяспецы. Тут большы давер да людзей увогуле, да праваабаронцаў, ідзеш па вуліцы і не азіраешся.

Уладзімір БУЙ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:

— 90-я гады засталіся ў маёй памяці вельмі складанымі: аварыя на Чарнобыльскай АЭС, развал Савецкага Саюза… У дзяржаве царыла поўная неразбярыха, людзі выжывалі як маглі. У нашай сельскай мясцовасці жылі ў асноўным сваёй гаспадаркай. Сёння мала хто з моладзі памятае і чэргі, і талоны, а я вось добра памятаю. І помню, як пакрысе жыццё стала наладжвацца. Сёння мы маем працу і заробак, пенсіянеры — пенсію, маладыя маці — дзіцячыя выплаты. І што найбольш важна — мірнае неба над галавой. Менавіта для мяне, пайшоўшага на вайну 17-гадовым, — гэта найвялікшая каштоўнасць. Дык давайце ўсе разам будзем берагчы тое лепшае, што змаглі зрабіць і захаваць за гэтыя гады і па сённяшні дзень.