Кореличчина поздравляет с Днем работников налоговых органов!

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Карэліцкім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах!

Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў падатковых органаў.

Сёння падатковая служба — служба прафесіяналаў, якая заняла годнае месца ў эканоміцы нашай краіны. Вы стаіце на варце эканамічнай бяспекі дзяржавы. Ад працы кожнага падатковага інспектара залежыць папаўненне бюджэтаў усіх узроўняў, а ў канчатковым выніку — дабрабыт грамадзян, іх сацыяльная стабільнасць у грамадстве.

Вас адрозніваюць прафесіяналізм, высокі патэнцыял ведаў і вопыту, адказнасць. Выказваем вам падзяку за сумленную працу, добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў.

Хай вернасць справе, кампетэнтнасць, працавітасць і цярпенне будуць вашымі вернымі спадарожнікамі!

Жадаем вам невычэрпнай энергіі і натхнення, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў