На встрече с коллективом ОАО «Кореличи-Лен» парламентарий Эльвира Сороко: «Наша задача — сохранить мир и независимость»

1 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока падчас візіту на ААТ “Карэлічы-Лён” абмеркавала з працоўным калектывам надзённыя пытанні і пазнаёміла прысутных з актуальнай інфармацыяй з жыцця краіны і рэгіёна.

Напачатку сустрэчы парламентарый звярнула ўвагу на значныя дасягненні і перадавыя пазіцыі Гродзенскай вобласці на ўзроўні рэспублікі ў самых розных сферах на працягу ўжо многіх гадоў. Больш дэталёва Эльвіра Сарока распавяла пра такія тэмы, як прыход новых інвестараў у рэгіён, поспехі сельскай гаспадаркі, перспектывы БелАЭС, упэўненае развіццё будаўнічай сферы, цікавыя навукова-тэхнічныя і інавацыйныя распрацоўкі, стабільнасць сацыяльнай сферы. Зайшла гаворка і пра высокі ўзровень арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на Гродзеншчыне, у тым ліку ў Карэліцкім раёне. Яшчэ адно актульнае для нашага краю пытанне, узнятае падчас сустрэчы, – турызм. Бо не сакрэт, што з кожным годам наша вобласць прываблівае ўсё больш замежных гасцей, а значыць перад рэгіёнам адкрываецца багата магчымасцей.

Асобна Эльвіра Сарока спынілася на сёлетняй выбарчай кампаніі:

– Нашу краіну ў жніўні чакае важная і глабальная падзея. Ад кожнага з нас залежыць будучае краіны. Таму трэба падыходзіць да свайго выбару сумленна і граматна. Асабіста ад сябе дадам наступнае. Гэта вялікае дасягненне, што да 2020 года Беларусь падышла з такімі каштоўнасцямі, як мір, незалежнасць і талерантнасць. Спадзяюся, што мы гэта захаваем і перадамо ў спадчыну сваім дзецям.

Напрыканцы размовы Эльвіра Сарока адзначыла, што была рада пабываць на такім знакамітым прадпрыемстве, пазнаёміцца з работнікамі і вытворчасцю, а таксама пажадала калектыву “насуперак усім каранавірусам і выклікам часу, моцнага здароўя, добрага ўраджаю, прыгожага лёну і надалей працаваць з такімі бачнымі для ўсёй рэспублікі поспехамі”.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара