• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
21.09.2026, 02:37
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

    С 25 августа по 5 сентября проводиться акция «Внимание — дети!». Включите ближний свет фар.

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Жители Кореличского района торжественно отметили золотую свадьбу

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

    Свой сотый день рождения отметил 20 августа житель Кореличского района Александр Данилович Плескач

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Лента новостей

Об успехах СПК «Маяк-Заполье», занесенного по итогам работы за 2019 год на областную Доску почета, рассказывает его председатель Виктор Маковик

by
11.07.2020
в Лента новостей, Последние новости, Сельское хозяйство
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

СВК “Маяк-Заполле” па праве лічыцца жытніцай раёна. Летась па ўраджайнасці зерневых культур гаспадарка заняла другое месца на Гродзеншчыне. Мінулы год прынёс “Маяку” яшчэ адну перамогу. Па выніках работы за 2019 год сельгаспрадпрыемства занесена на абласную Дошку пашаны. Гэта стала выдатнай нагодай, каб наведаць адну з мацнейшых гаспадарак Карэліччыны і задаць некалькі пытанняў старшыні СВК “Маяк-Заполле” Віктару Маковіку.

Старшыня СВК «Маяк-Заполле» Віктар Маковік, прараб гаспадаркі Сяргей Шчэмер і выконваючы абавязкі дырэктара РБП-12 Алег Бляхман у новым цялятніку на МТФ «Паланая»

– Віктар Віктаравіч, летась аграрыі гаспадаркі з кожнага гектара атрымалі 77,8 цэнтнера зерня, агульны каравай склаў 16219 тон збажыны. Якія віды маеце на ўраджай 2020 года?

– Добрыя. Плануем, што сёлета ўраджайнасць зерневых будзе не ніжэй леташняй. Перад сабой паставілі планку атрымаць не менш за 80 ц/га. Для дасягнення гэтага зрабілі ўсё неабходнае: пасеялі збожжавыя культуры ў агратэхналагічныя тэрміны, унеслі поўны комплекс мінеральных угнаенняў, правялі ўсе мерапрыемствы па абароне зерневых ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля. Цесна супрацоўнічаем з агракамбінатам “Сноў”, дзе набываем элітныя гатункі насеннага матэрыялу. Стаўку робім на азімую пшаніцу, пад якую адведзена 1300 га. Летась яе ўраджайнасць склала 84,6 ц/га, рэнтабельнасць – каля 111,8%. Увесь зерневы клін гаспадаркі – 2086 га, з якіх 1600 га займаюць азімыя збожжавыя культуры.

– Не сакрэт, што атрымаць добры ўраджай – адна справа. Іншая, не менш важная, – па-гаспадарску спарадкаваць яго.

– Поўнасцю пагаджуся. Сабраны ўраджай неабходна граматна дапрацаваць. Для гэтага вырашылі пабудаваць у Паланой новы зернесушыльны комплекс 30Г, які будзе працаваць на газе. На сённяшні дзень заліты фундаменты пад КЗС, вядзецца мантаж абсталявання. Сёлета наўрад ці атрымаецца дапрацоўваць на ім збожжа. Да жніва не так шмат часу застаецца. А вось кукурузу, спадзяюся, будзем ужо на ім дасушваць. Агульны кошт аб’екта складае 1 млн 586 тысяч рублёў.

– Вядома, што поспех не прыходзіць сам па сабе, асабліва ў такой складанай галіне, як жывёлагадоўля. Як Вы лічыце?

– Сапраўды, яно так. Для таго, каб атрымаць добрыя паказчыкі ў жывёлагадоўлі, павінны сысціся некалькі фактараў: і граматная племянная работа, і кадры, і кармы. Не менш важным фактарам з’яўляецца камфорт дойнага статка, умовы яго ўтрымання. Таму штогод імкнёмся будаваць альбо рэканструяваць жывёлагадоўчыя памяшканні. У бягучым месяцы плануем увесці ў эксплуатацыю новы цялятнік на 200 галоў на МТФ “Паланая”, на які затрачана 1 млн 137 тысяч рублёў асабістых сродкаў. Да таго ж на гэтай ферме ўжо рэканструяваны два кароўнікі і пабудаваны тры цялятнікі. Упэўнены, што інвестыцыі, укладзеныя ў малочную вытворчасць, абавязкова акупяцца. Таму ў 2022 годзе плануем пабудаваць новы кароўнік і малочна-даільны блок на МТФ “Востухава”, правесці рэканструкцыю існуючага будынка.

За першае паўгоддзе бягучага года валавая вытворчасць малака склала 5824 тоны, сярэднясутачны надой на карову – 22,3 кг, што на 0,7 кг больш леташняга паказчыка. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы складаюць 745 грамаў.

Увод у эксплуатацыю новага цялятніка на МТФ «Паланая» запланаваны на канец ліпеня

– Віктар Віктаравіч, вернемся да важнага складніка вялікага малака – кармоў. Як праходзіць корманарыхтоўчая кампанія?

– Аператыўна, у адпаведнасці з неабходнымі агратэхналагічнымі тэрмінамі. На ўчарашнюю раніцу скошана 60% траў другога ўкосу. Увогуле, імкнёмся завяршыць другі ўкос да пачатку ўборачнай кампаніі. Нарыхтавана 15400 тон сенажу, 1304 тоны сена. На адну ўмоўную галаву жывёлы маем 16,3 цэнтнера кармавых адзінак. Да адпаведнага ўзроўню 2019 года плюсуем на 2,1 адзінкі. У цэлым, каб забяспечыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы якаснымі кармамі ў поўным аб’ёме, неабходна нарыхтаваць 19970 тон сенажу, 1350 тон сена і 19200 тон сіласу. Упэўнены, што планы не толькі выканаем, але і перавыканаем. Як кажуць, запас бяды не чыніць.

– У цэлым як выглядае эканоміка сельгаспрадпрыемства па выніках 2019 года?

– Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг склаў 3816 тысяч рублёў, чысты прыбытак – 3605 тысяч рублёў. Рэнтабельнасць продажаў — 14,3%, узровень рэнтабельнасці ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг склаў 18,7%.

– Дабрабыт сельгаспрадпрыемства ствараецца рукамі спецыялістаў, аграрыяў, жывёлаводаў і іншых работнікаў гаспадаркі. Што можаце сказаць пра калектыў СВК “Маяк-Заполле”?

– Пераважная частка калектыву “Маяка” – мясцовыя жыхары. На мой погляд, гэта вельмі добра. Свае — ёсць свае. Яны з поўнай аддачай працуюць на роднай зямлі. Дасягнуты поспех гаспадаркі – гэта заслуга ўсяго калектыву. У сваю чаргу імкнёмся матэрыяльна зацікавіць работнікаў. Па выніках 2019 года сярэднямесячны заробак склаў 816 рублёў. Яшчэ год назад, у 2018 годзе, ён быў 674 рублі. Да таго ж для ўсіх катэгорый працаўнікоў існуе дадатковая натураплата – зернем. У мінулым годзе кожны, хто працуе ў гаспадарцы, атрымаў больш за тону зерня. Плюс дадатак па асобных відах сельскагаспадарчых работ.

У 2018 годзе ў в. Паланая былі пабудаваны катэджы для спецыялістаў і работнікаў гаспадаркі

– Быць лідарам заўсёды няпроста. Пагодзіцеся?

– Безумоўна. Не толькі няпроста, але і вельмі адказна. З перадавых гаспадарак бяруць прыклад іншыя сельгаспрадпрыемствы. Таму нам неабходна пастаянна ўдасканальвацца і павышаць паказчыкі. Нялёгка, але магчыма. Што для гэтага робім? Паляпшаем культуру вытворчасці і земляробства, выконваем тэхналогію вырошчвання сельскагаспадарчых культур, паляпшаем умовы ўтрымання буйной рагатай жывёлы, абнаўляем машынна-трактарны парк. Напрыклад, за апошнія тры гады корманарыхтоўчая тэхніка абнавілася амаль на 90%: набылі высокавытворчы корманарыхтоўчы камбайн «KroneBIGX», 4 новыя касілкі, адна з якіх 9-мятровыя замежнай вытворчасці, 3 прэсы нямецкай фірмы «Krone», двое грабляў-валкаўтваральнікаў. Нельга не ўспомніць пра звышдакладную сеялку «LemkenSolitair 12», з якой пасяўная праходзіць на “ўра”.

– Віктар Віктаравіч, падзяліцеся планамі на бліжэйшую будучыню.

– У хуткім часе пачнецца напружаны і адказны час – уборачная кампанія. Першачарговая задача – убраць ураджай аператыўна і без страт. Зусім хутка прыступім да ўборкі ранняспелых гібрыдаў рапсу. Плануемую ўраджайнасць у 40 цэнтнераў з гектара алеенасення атрымаем дакладна. Не за гарамі жніво, потым уборка кукурузы і цукровых буракоў. Адным словам, будзем убіраць тое, што старанна расцілі.

– Дзякуй за грунтоўную размову. Працоўных поспехаў Вам і калектыву сельгаспрадпрыемства.

Упраўляючыя ўчасткамі СВК «Маяк-Заполле» Вячаслаў Трафімчык і Іван Гавака чакаюць ураджай хлеба не ніжэй леташняга

Дарэчы

У 2019 годзе аграрыі СВК «Маяк-Заполле» атрымалі 77,8 цэнтнера з кожнага гектара, агульны каравай гаспадаркі склаў 16219 тон збажыны

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».