Объявлен конкурс на лучший вариант туристического логотипа Кореличского района

На Карэліччыне аб’яўлены конкурс на лепшы варыянт фірменнага турыстычнага знака нашага раёна.

У сектары спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама расказалі, што конкурс праводзіцца з 1 жніўня па 1 кастрычніка бягучага года сярод жыхароў і гасцей раёна ва ўзросце ад 12 гадоў і вышэй. Конкурсныя работы трэба прадставіць у сектар спорту і турызму райвыканкама да 1 кастрычніка бягучага года ў электронным варыянце і на папяровым носьбіце фармату А4. Вынікі будуць падведзены да 5 кастрычніка 2020 года.

Сярод крытэрыяў ацэнкі вызначаюцца змястоўнасць, запамінальнасць, пазнавальнасць, выкарыстанне элементаў сімволікі раёна, арыгінальнасць ідэі, рэкламная накіраванасць.

Пераможцам конкурсу стане адна работа. Пераможца ўзнагароджваецца дыпломам і каштоўным падарункам.