• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
13.05.2026, 22:33
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Здоровье. Медицина. Красота

От частной практики до полноценной и слаженной системы здравоохранения. Как развивалась медицина Кореличчины? (Часть 1)

by
12.07.2020
в Здоровье. Медицина. Красота, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Ад прыватнай практыкі да моцнай сістэмы аховы здароўя

Калі сёння глядзіш на Карэліцкую цэнтральную раённую бальніцу ці назіраеш за працай дзясяткаў яе работнікаў, нават цяжка ўявіць, што ў пачатку 1920-х гадоў у мястэчку Карэлічы не было ні медыцынскай установы, ні нават фельчара. Прапануем вам экскурс у мінулае, каб даведацца, як развівалася сістэма аховы здароўя нашага краю, што, як і раён, сёлета адзначае 80-годдзе.

На пачатку вялікай гісторыі

Усё пачалося ў другой палове 1920-х гадоў, калі з-пад Любчы ў Карэлічы прыехаў фельчар Фёдар Васілеўскі. Яго засялілі ў маленькую царкоўнапрыходскую хатку, дзе ён і прымаў хворых. А яго жонка Юлія дапамагала ў родах мясцовым жанчынам.

Прыкладна ў гэты час польскія ўлады вырашылі паслаць на вучобу трох чалавек у Пражскую медыцынскую акадэмію. Адзін з іх, Карл Лявіцкі, прыехаў разам з жонкай Кацярынай на працу ў Карэлічы. У мястэчку здарыўся пажар, і новы ўрач пабудаваў двухпавярховы цагляны будынак на вуліцы Паштовай (зараз гэта Карэліцкі раённы краязнаўчы музей). На першым паверсе размяшчаўся кабінет для прыёму пацыентаў самога Карла, а таксама пакой, дзе яго Кацярына лячыла мясцовым жыхарам зубы, на другім сям’я Лявіцкіх жыла. Так было і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У канцы 1943 года разам з бежанцамі ў Карэлічы прыйшоў тыф. Урач Лявіцкі стараўся дапамагчы ўсім, каму мог, але захварэў сам і памёр напачатку студзеня 1944 года.

Былы дом Карла Лявіцкага, сёння — раённы краязнаўчы музей
Ад 1940-х да 1980-х

Але ўсё ж такі гэта былі прыватныя медыцынскія практыкі. Афіцыйная гісторыя развіцця сістэмы аховы здароўя раёна бярэ свой адлік ад 1940 года, калі пачынаюць працаваць бальніцы ў Карэлічах, Міры, Райцы і Вышкаве.

Ёсць і больш дэтальныя звесткі. У Мірскім раёне да лістапада 1940 года былі адкрыты 3 дзяржаўныя бальніцы на 104 ложкі, 2 урачэбныя пункты, 22 ФАПы, жаночая і дзіцячая кансультацыі, санітарная станцыя. У медыцынскіх установах працавала 14 урачоў, 8 медсясцёр і іншы персанал. У Карэліцкім раёне на пачатак 1941 года налічвалася 1 бальніца, 1 урачэбны пункт, амбулаторыя, некалькі ФАПаў. Медыцынская дапамога насельніцтву аказвалася бясплатна.

9 ліпеня 1944 года згодна з пастановай Карэліцкага райвыканкама загадчыкам раённага аддзела аховы здароўя стаў Дзмітрый Дзямчук, які ў сваю чаргу назначыў кадры ў райбальніцу. Усяго на той час тут працавалі тры ўрачы, тры медсястры, сем санітарак, загадчык па гаспадарчай часці, прачка, пекар, рахункавод, пастух, даярка.

У пасляваенныя гады па ўсім раёне актыўна адкрываліся новыя медыцынскія ўстановы. Бальніцы знаходзіліся ў прыстасаваных будынках і былых панскіх сядзібах, а фельчарска-акушэрскія пункты – у дамах жыхароў. Так, Карэліцкая райбальніца працавала ў доме Лявіцкіх і бліжэйшых драўляных аднапавярховых хатах. Тут функцыянавала 50 ложкаў, у Мірскай бальніцы – 35, у Райцаўскай, Жухавіцкай, Турэцкай, Лукскай і Цырынскай – па 10-15.

Дзякуючы архіўным дакументам таксама захаваліся імёны тых, хто пасля вайны будаваў сістэму аховы здароўя раёна. Так, Сцяпан Голешаў узначальваў райздраў перад Дзмітрыем Крысікам, пасля працаваў галоўным урачом райбальніцы. Пасаду раённых педыятраў займалі Іван Качалкін і Васілій Кірсанаў. Старажылы памятаюць кіраўнікоў райбальніцы Асю Асанаву і Паўла Маркава, акушэрку Валянціну Жыдзік і зубнога ўрача Тамару Кокаш.

Шмат цікавага можна знайсці ва ўспамінах медработнікаў першых пасляваенных дзесяцігоддзяў. Сярод іх – былы фельчар раённай санстанцыі Фёдар Бядрыцкі, які прыехаў у Карэлічы ў 1947 годзе: “Час быў вельмі нялёгкі. Аж да 1960-х гадоў у раёне заставаліся высокімі інфекцыйныя захворванні: сыпны і брушны тыф, дыфтэрыя, поліяміэліт, адзёр, шкарлятына і малярыя. Іх лячэнне і прафілактыка былі асноўнай задачай усіх медыцынскіх работнікаў раёна. І ўжо ў 1950 годзе быў поўнасцю ліквідаваны сыпны і брушны тыф”.

Медработнікі Карэліччыны — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Марыя Макарава, Фёдар Бядрыцкі, Алена Паваротная. 1985 год

Былы ўрач Мірскай гарпасялковай бальніцы, якой давялося ўзначальваць і бальніцу ў вёсцы Вышкава, Раіса Касцянкова ўзгадвала, што ў 1940-х гадах бальніца ў Міры размяшчалася ў гаспадарчых будынках панскай сядзібы. У яе склад уваходзілі тэрапеўтычнае, хірургічнае, дзіцячае і радзільнае аддзяленні. А першымі ўрачамі бальніцы сталі Ізраіль Гохман і Зоя Пазняк. З павагай расказала жанчына і пра Станіслава Кшывіцкага, які працаваў у Міры галоўным урачом з 1962 па 1999 год і меў ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Былы фельчар Жухавіцкай урачэбнай амбулаторыі Ніна Кісель, якая пачала тут свой шлях у медыцыне ў 1953 годзе, таксама грунтоўна распавяла пра падзеі мінулага: “У 1946 годзе на ўскраіне вёскі Малыя Жухавічы ў будынку былога панскага маёнтка Урублеўскіх была адкрыта Жухавіцкая ўчастковая бальніца. А побач, у асобным маленькім доміку, размяшчалася амбулаторыя. Медработнікі абслугоўвалі населеныя пункты Вялікія і Малыя Жухавічы, Бурдзевічы, Негнічы, Юравічы, Хлюпічы, Мядзвядку і Засценкі”.

Апроч інфекцыйных захворванняў, медыцына таго перыяду сутыкалася з даволі складанымі выклікамі. Напрыклад, давялося прыкласці шмат намаганняў, каб знізіць мацярынскую і дзіцячую смяротнасць. І калі апошняя ў 1957 годзе складала 41,4 на 1000 народжаных, то ў 1979 – 13,5.

Было і шмат добрага. Пасляваенныя гады запомніліся высокай нараджальнасцю. Радзільныя аддзяленні паспяхова працавалі ў Карэліцкай і Мірскай бальніц. Свая радзільня мелася ў калгасе імя Царука. Ды і ў кожнай бальніцы было па 2-3 радзільных ложкі.

Паступова ўмацоўвалася матэрыяльная база ўстаноў аховы здароўя. Так, у 1962 годзе Карэліцкая райбальніца была пераведзена ў былы будынак райкама партыі (сёння гэта дзіцячая школа мастацтваў), дзе знаходзілася да 1985 года. Палепшылі свае ўмовы і шматлікія ФАПы з сельскімі бальніцамі. А ў Райцы ў 1964 годзе ўвогуле пабудавалі туберкулёзную бальніцу на 50 ложкаў.

У будынку дзіцячай школы мастацтваў раней была Карэліцкая райбальніца

Праўда, раённая паліклініка да сярэдзіны 1980-х гадоў мела толькі прыстасаваны будынак. І здараліся выпадкі, калі ў адным памяшканні вялі прыём адначасова два ўрача-спецыялісты. Таму нядзіўна, што новы этап развіцця сістэмы аховы здароўя раёна пачаўся тады, калі ў 1980-х гадах раённыя бальніца і паліклініка былі пераведзены ў спецыяльныя тыпавыя будынкі.

У 1980-х гадах райбальніца займела ўласны будынак

Адно дзесяцігоддзе змяняла другое, але ва ўсе часы галоўным рэсурсам сістэмы аховы здароўя раёна заставаліся людзі. Вялікі ўклад добрасумленнай працай у пасляваенныя гады і больш позні перыяд унеслі медработнікі Аляксандр Рубінскі, Станіслаў Кшывіцкі, Алена Іваноўская, Лізавета Рагацінская, Зінаіда Карп, Анфіса Бельская, Генадзій Шыбан, Валянціна Шчарбакова, Ганна Галубка, Марыя Бухавец і шматлікія іншыя ўрачы, фельчары, акушэркі.

Асобна варта распавесці пра Васілія Шута. Працоўная біяграфія ўраджэнца вёскі Хлюпічы на Карэліччыне пачалася ў 1953 годзе. Гэты чалавек шмат зрабіў для развіцця медыцынскай дапамогі насельніцтву, 20 гадоў быў галоўным урачом райбальніцы, а як таленавіты хірург выратаваў жыцці сотням пацыентаў. Нездарма Васілій Шут узнагароджаны ордэнам Знак Пашаны.

Таленавіты хірург Васілій Шут

Дарэчы, Карэліцкай райбальніцы заўжды шанцавала на ўдалых кіраўнікоў. У розныя перыяды гэту пасаду займалі Аляксандр Катовіч, Мікалай Шаланда, Аляксандр Баршчэўскі, Аляксандр Лукашык, Георгій Будрэвіч. А сёння калектыў ЦРБ узначальвае Алена Майсак.

Частка 2 па спасылцы ТУТ!

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара, з архіва «Полымя» і з фондаў Карэліцкага раённага краязнаўчага музея

Лента новостей

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

13.05.2026
С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

13.05.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

13.05.2026
Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

13.05.2026
15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

13.05.2026
Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

13.05.2026
В редакцию газеты «Полымя» требуется технический редактор

В редакцию газеты «Полымя» требуется технический редактор

13.05.2026
Обеспечение качества и безопасности товаров в объектах торговли на контроле КГК Гродненской области

15 мая госконтроль проводит горячую линию по работе службы «одно окно»

13.05.2026
В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

В Кореличском районе проводятся прямые телефонные линии

13.05.2026
Сенатор Игорь Жук: «Мы говорим твердо, но остаемся открытыми для конструктивного диалога там, где это возможно»

Сенатор Игорь Жук: «Вынудить белорусов предать забвению Великую Победу невозможно»

13.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».