Поздравление с Днём Независимости от райисполкома и райсовета депутатов

Паважаныя карэліччане, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца пунктам адліку новага этапу гісторыі.
Для Беларусі такой вехай стаў дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта гэтая падзея па волі беларускага народа стала Днём Незалежнасці, звязаўшы для ўсіх нас святыя словы і паняцці — Свабода і Незалежнасць.

Мы памятаем, што наша Незалежнасць была здабыта неверагодным напружаннем сіл, аплачана жыццём мільёнаў суграмадзян. Сваёй гераічнай барацьбой нашы бацькі і дзяды выратавалі родную зямлю ад зняволення і адрадзілі яе з руін, абараніўшы права на мірнае жыццё.

І цяперашняе пакаленне карэліччан даказвае, што з’яўляецца годным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага. Мы спакойна і ўпэўнена адчуваем сябе на роднай зямлі: сеем хлеб, гадуем дзяцей, падтрымліваем таленты культуры, мастацтва, спорту. Мы захоўваем намечаныя тэмпы эканамічнага росту, забяспечваем сацыяльную абарону нашым грамадзянам. І зробім усё, каб наш раён быў багатым і квітнеючым.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў