Согласно Указу №178 «О временных мерах государственной поддержки нанимателей и отдельных категорий граждан» 43 жителям Кореличского района автоматически продлен период предоставления адресной господдержки

Дзяржава адрэагавала на сітуацыю на рынку працы з пункту гледжання падтрымкі наймальнікаў, працоўных калектываў і канкрэтных людзей. Быў прыняты шэраг указаў Прэзідэнта і пастаноў урада.

Указам № 178 ад 28 мая гэтага года «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян» працягваецца да 31 жніўня перыяд прадастаўлення дзяржаўнай адраснай падтрымкі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі грамадзянам, у якіх у маі-ліпені бягучага года заканчваецца тэрмін дзеяння такой дапамогі.

«Гэта вельмі важны механізм для людзей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, што прывяло да зніжэння даходаў. Аўтаматычнае падаўжэнне выплаты дапамогі дазваляе людзям не хадзіць па інстанцыях, збіраючы дакументы, тым больш у цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі. Дапамога ўжо падоўжана аўтаматычна для 43 жыхароў Карэліцкага раёна», — адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш.

Спрошчаны і парадак назначэння новай штомесячнай сацыяльнай дапамогі (калі чалавек яе раней не атрымліваў). Дзеючы механізм патрабаваў пры падачы заявы падаць дакументы аб сярэднедушавым даходзе за 12 месяцаў. Гэты тэрмін знізілі да трох месяцаў, разумеючы, што складаная сітуацыя была менавіта ў красавіку-чэрвені.

Паколькі Указ № 178 дзейнічае толькі да 31 жніўня, прынята рашэнне аб прыняцці пастаянных мер. Указам ад 18 мая «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян» прадугледжана з 1 верасня шматдзетным сем’ям павялічыць перыяд прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі да 12 месяцаў (цяпер — да 6 месяцаў), а таксама крытэрый патрэбнасці са 100% да 115% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва для прызначэння такой дапамогі.

Іна ЛЕЙКА