• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
26.10.2026, 23:51
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Лента новостей

В Еремичах и Мире открыли памятные знаки в честь знаменитых людей Кореличчины – Владимира Колесника и Анны Сташевской

by
08.07.2020
в Лента новостей, Наука и образование, Общество, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Восьмага ліпеня на базе дзвюх навучальных устаноў раёна – ДУА “Ярэміцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” і ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір”  адкрыты памятныя знакі ў гонар тых, чые імёны назаўжды застануцца гонарам Карэліцкага краю – пісьменніка і партызана Уладзіміра Калесніка і падпольшчыцы Ганны Сташэўскай.

На ўрачыстым адкрыцці у Ярэмічах і Міры прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА “Беларускі саюз жанчын” Іна Санчук, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Ала Шэўка, якія адзначылі важнасць падзеі і яе значнасць у выхаванні маладога пакалення.

– Тое, што карэліцкая зямля ўзгадавала такіх выбітных асоб, – вялікае шчасце і гонар для кожнага жыхара нашага раёна, – адзначыў Яўген Чычкан. – Памятаю, як у першым класе Мірскай школы, дзе я вучыўся, мы старанна выводзілі ў сшытках прозвішча Ганны Сташэўскай, імя якой носіць установа і зараз… Мне, у сваю чаргу, хочацца пажадаць кожнаму з вучняў дасягнуць такіх жа значных поспехаў, як Уладзімір Калеснік і Ганна Сташэўская, каб вамі ганарыліся не толькі бацькі, але і малая радзіма.

Асобныя словы ўдзячнасці намеснік старшыні райвыканкама выказаў Карэліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», якая аказала фінансавую падтрымку ў рэалізацыі памятнага праекта, а таксама адміністрацыям Ярэміцкай і Мірскай школ за яго ажыццяўленне.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 года ў вёсцы Сіняўская Слабада Ярэміцкага сельсавета. Паспяхова скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута, а затым і магістратуру. Спачатку працаваў загадчыкам кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, пасля чаго ўладкаваўся на пасаду загадчыка кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Брэсцкі педагагічны інстытут.

Калі Уладзімір Калеснік вучыўся на трэцім курсе педвучылішча, пачалася вайна, якая ўнесла свае карэктывы ў здзяйсненне задум юнака. Ён прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні, а ўлетку 1942 года ўступіў ў партызанскі атрад імя Чапаева. Быў кулямётчыкам, падрыўніком, камандаваў узводам, а праз год стаў начальнікам штаба атрада “2-гі Камсамольскі” брыгады “Камсамолец” Баранавіцкага злучэння. Удзельнічаў у дыверсіях, баях, быў двойчы паранены, “пазнаў крайнія межы пачуццяў”, але не страціў веры ў жыццё.

У мірны час Уладзімір Калеснік даследаваў заходнебеларукую літаратуру, адкрываючы яе як грамадскі і эстэтычны феномен 1920-х гадоў. Разам з Алесем Адамовічам і Янкам Брылём з’яўляецца адным з аўтараў дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі…». Уладзімір Калеснік узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, шматлікімі медалямі. З’яўляецца заслужаным работнікам вышэйшай школы Беларускай ССР, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за ўдзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры».

Ганна Іванаўна Сташэўская нарадзілася 1 верасня 1899 года ў Днепрапятроўску ў сям’і рабочых. Пасля смерці бацькі ў 1909 годзе яе маці пераехала на радзіму ў гарадскі пасёлак Мір, дзе дала дачушцы сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння Краснатоцкай настаўніцкай школы Ганна Сташэўская працавала ў вёсцы Кухцічы, дзе з цягам часу стала дырэктарам навучальнай установы. У 1920 годзе яна вярнулася ў Мір, дзе пасля падзей сакавіка 1921 года актыўна ўключылася ў рэвалюцыйную барацьбу. Была абрана сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі, а таксама  старшынёй Мірскай акружной управы Таварыства беларускай школы. Вяла актыўную барацьбу за навучанне дзяцей на роднай мове, а з 1940 года працавала дырэктарам Мірскай сямігадовай школы. 28 чэрвеня 1941 года была расстраляна немцамі каля сцен Мірскага замка.

Дарэчы
Па ініцыятыве Ганны Сташэўскай у Міры былі створаны драматычны гурток, хор і беларуская бібліятэка. Удзельнікамі драматычнага гуртка былі і дзеці Сташэўскай – Валянцін і Ларыса, а самі спектаклі карысталіся вялікай папулярнасцю ў насельніцтва.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».