Заведующий педиатрическим отделением Кореличской ЦРБ Лилия Шестак: «Если государство работает устойчиво, то и здоровье людей на уровне»

Лілія ШАСТАК,
загадчык педыятрычнага аддзялення УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”:

— Галоўная задача ўрачоў — захоўваць здароўе людзей. Калі дзяржава працуе ўстойліва і надзейна, то і медыцына, а значыць і здароўе людзей знаходзяцца на добрым узроўні. Калі губляецца стабільнасць, то гэта цягне за сабой матэрыяльныя страты ва ўсіх сферах, і, на жаль, адлюстроўваецца на настроі людзей. Хваляванні, стрэсы заўсёды згубна ўздзейнічаюць на хранічныя захворванні кровазвароту і прыводзяць да інсультаў і інфарктаў.

За апошнія дзесяцігоддзі наша медыцына дасягнула значных поспехаў. Беларускія ўрачы выконваюць складанейшыя аперацыі па перасадцы сэрца, працуюць над стварэннем штучных органаў, дапамагаюць працягваць чалавечае жыццё. Я лічу, што захаваць тое, што мы зараз маем, вельмі важна, каб працягнуць развівацца.

Служба інфармацыі «Полымя»