Кореличчина является малой родиной для лингвиста Николая Курьянко и заслуженного работника промышленности Беларуси Михаила Забавского

Аграгарадок Турэц з’яўляецца малой радзімай двух вядомых вучоных, дні нараджэння якіх прыпадаюць на жнівень. 1 жніўня на свет з’явіўся беларускі лінгвіст, псіхолаг, педагог Мікалай Кур’янка, 13 жніўня – заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Міхаіл Забаўскі.

Сёлета з дня нараджэння Мікалая Кур’янкі споўнілася 90 гадоў. У 1950 годзе будучы вучоны скончыў  Турэцкую сярэднюю школу, у 1954 годзе – Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў. З гэтага часу Мікалай Кур’янка пачынае працаваць у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. З’яўляецца кандыдатам псіхалагічных навук, дацэнтам, аўтарам шэрагу публікацый і нямецка-беларускага слоўніка.

На мінулым тыдні споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі машынабудавання, кандыдата тэхнічных навук Міхаіла Забаўскага, які скончыў Закарпацкі лесатэхнічны тэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў на заводзе аўтаматычных ліній, у Акадэміі навук БССР, галоўным інжынерам Навукова-даследчага інстытута парашковай металургіі. Міхаіл Забаўскі – аўтар 50 навуковых прац.

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ