Общий каравай Кореличчины превысил 100 тысяч тонн, а по урожайности район в тройке областных лидеров

Штодзень агульны каравай Карэліччыны прыбаўляе ў вазе і ўжо перавысіў 100-тысячную мяжу.

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 14 жніўня хлебаробамі раёна намалочана 103234 тоны збажыны, убрана 17810 га зерневых і зернебабовых культур, што складае 90% ад запланаванага.

Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 58 ц/га.Гэта трэці вынік на Гродзеншчыне. Карэліцкія аграрыі саступаюць толькі Гродзенскаму (78,6 ц/га) і Зэльвенскаму (58,7 ц/га) раёнам. Перадавікамі раёна па ўраджайнасці з’яўляюцца СВК “Жухавічы” (80,5 ц/га), СВК

“Маяк-Заполле” (79,7 ц/га) і КСУП “Племзавод Карэлічы” 74,4 ц/га.

У цэлым па краіне ўбрана 73% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць – 37,9 ц/га, што на 8 адзінак больш леташняга паказчыка. Сярод культур найбольш шчодрыя на аддачу пшаніца і ячмень –

4,3 і 3,9 тоны на круг. На Гродзеншчыне і наогул рэкорд – 54 і 48,9 цэнтнера.

Міншчына намалаціла 1,5 мільёна тон зерня. Гэта лепшы вынік у разрэзе абласцей і ў параўнанні з мінулым годам, калі на гэтую ж дату ў засеках было менш за 1,4 мільёна тон. У тройцы лідараў таксама Брэстчына і Гродзеншчына, дзе агульны намалот складае 1255,8 і 1293,9 тысячы тон адпаведна.