Съемщик волокна ОАО «Кореличи-Лен» Светлана Климович стала лучшим общественным инспектором по охране труда Федерации профсоюзов Беларуси

Па выніках агульнарэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае правядзенне прафсаюзнымі арганізацыямі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове працы за 2019 год ганаровага звання “Лепшы грамадскі інспектар па ахове працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі” ўдастоена здымшчык валакна ААТ “Карэлічы-Лён” Святлана Клімовіч (на фота). Да таго ж работніца льнозавода стала лепшым інспектарам па ахове працы па выніках рэспубліканскага галіновага агляду-конкурсу.

Лепшай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй па выніках рэспубліканскага галіновага агляду-конкурсу на лепшае правядзенне прафсаюзнымі арганізацыямі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове працы за 2019 год аб’яўлена пярвічная арганізацыя ААТ “Карэлічы-Лён”.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара