В Кореличском районе школьникам из многодетных, неполных и малообеспеченных семей оказывают помощь к 1 сентября

Менш чым праз два тыдні школы адчыняць свае дзверы для вучняў. Каб навучальны год пачаўся з прыемных эмоцый, у рабят павінна быць усё неабходнае для камфортнага навучання. Але мнагадзетным, няпоўным і малазабяспечаным сем’ям бывае няпроста падрыхтаваць школьнікаў з фінансавай кропкі гледжання. 

У жніўні дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу” стартавала ў Карэліцкім раёне, дзе пражывае 228 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 734 дзіцяці. У акцыі ўдзельнічаюць арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, прафсаюзныя арганізацыі, прыватныя прадпрыемствы і фізічныя асобы.

Упраўленне адукацыі Карэліцкага райвыканкама правяло выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі са сродкаў раённага бюджэту сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага навучэнца, што навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), у суме амаль 54 рублі. Такім чынам, дапамогу атрымалі 454 дзіцяці з 216 сем’яў на агульную суму 24400 рублёў з раённага бюджэту.

Таксама дапамога накіроўваецца па месцы працы бацькоў, ад прафсаюзных арганізацый і спонсараў. З гэтых крыніц дапамогу атрымалі яшчэ 285 дзяцей са 119 сем’яў у суме 45 рублёў на кожнага школьніка.

Сем’і, у якіх сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, могуць звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама за прадастаўленнем дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-13-57.

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Карэліцкага раёна накіраваў  дапамогу ад Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «ЮніХэлп» і дабрачыннага аб’яднання з Магілёва “Блага” 167 рабятам з 61 сям’і.

Дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу” працягваецца. Кожны з нас можа дапамагчы тым, хто мае ў такой дапамозе патрэбу, і зрабіць для кагосьці 1 верасня ячшэ больш светлым.

Іна ЛЕЙКА