Важно ценить то хорошее, что сделано

Александр Сонгин

Александр Сонгин
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь
Важно ценить то хорошее, что сделано

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Замкавай выбарчай акрузе № 57:

— На працягу ўсяго свайго жыцця мы штодня сутыкаемся з непазбежнасцю якога-небудзь выбару. Пачынаючы ад бытавых дробязяў і заканчваючы жыццёва важнымі сітуацыямі. Часта ад зробленага выбару залежаць далейшае развіццё падзей і ўсё наступнае жыццё.

9 жніўня кожны з нас, прыйшоўшы на выбарчы ўчастак, павінен цвёрда ўсведамляць, што ён робіць выбар не толькі за сябе, але і за тых, хто пакуль не мае права голасу — сваіх дзяцей або ўнукаў. Гэта выбар шляху, па якім краіна будзе рухацца не толькі ў бліжэйшыя 5 гадоў, але значна большы прамежак часу.

Я вельмі балюча ўспрымаю тыя метады, якімі сёння карыстаюцца некаторыя кандыдаты на пост кіраўніка дзяржавы падчас збору подпісаў. Свядомасцю беларусаў маніпулююць, нагнятаючы абстаноўку, часта выкарыстоўваючы заведама хлуслівую інфармацыю. Вельмі шмат сёння спекуляцый на тэме каранавіруса: маўляў, жорсткага каранціну не ўвялі, людзі хадзілі на работу і хварэлі. Але паглядзіце на тое, што адбываецца ў свеце: каранцінныя меры, якія пацягнулі за сабой страту мільёнаў рабочых месцаў, нашкодзілі людзям больш, чым сам вірус. У гэтым годзе ў свеце ад голаду ўжо памерлі 4,8 млн чалавек, гэта ў 12,3 раза больш, чым ад COVID-19.

На шчасце, мы не адчулі перабояў з пастаўкамі прадуктаў, а большасць захварэўшых на каранавірус перанеслі яго ў лёгкай форме. Для падтрымкі эканомікі краіны і кожнага чалавека асобна былі падпісаны і працуюць указы №143 “Аб падтрымцы эканомікі”, №178 “Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян” і №179 “Аб аплаце працы”.

Думаю, у такой сітуацыі спробы ачарніць тое добрае, што зроблена ў нашай маладой суверэннай дзяржаве, не могуць не адзывацца крыўдай у сэрцы кожнага шчырага працаўніка. Сустракаючыся з жыхарамі сваёй выбарчай акругі, радуюся, што сярод іх няма людзей раўнадушных. Яны разумеюць, што ідзе інфармацыйная вайна. Таму кожны з нас павінен цвяроза ацэньваць сітуацыю, праламляючы яе праз прызму свайго жыццёвага вопыту. Мы з вамі ведаем: не заўсёды той, хто шмат абяцае, гэта выканае. Важна ацаніць тое добрае, што ўжо зроблена. А зроблена нямала. Заўсёды радуюся, калі ўязджаю на тэрыторыю Карэліцкага раёна: прыгожа, чыста, дагледжана, сапраўдны еўрапейскі край. Бачна, што на гэтай зямлі жывуць моцныя гаспадары. Вядома, ёсць пэўныя дэмаграфічныя праблемы, але сёння ва ўсім свеце моладзь імкнецца ў гарады. Бываючы за мяжой, бачыш жыццё людзей: цяжкасцей хапае ўсюды, але галоўнае — любіць тую зямлю, якая цябе ўзгадавала, і быць адзінымі. Як у старой казцы пра пруцікі, якія толькі разам, у адной звязцы — сіла!