21, 22, 23 сентября состоятся прямые линии и 22, 25 сентября приемы граждан

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

19 верасня 2020 года з 9.00 да 12.00 “прамую лінію” праводзіць намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Раманавіч ЛАЗАРЭВІЧ.
Вашы пытанні чакаюць па тэлефоне 3-04-14.

21 верасня 2020 года з 9.00 да 11.00 “прамую лінію” праводзіць загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Карэліцкага райЦГЭ Валянціна Міхайлаўна БУЗЮК па тэме: «Прафілактыка захворвання каранавіруснай інфекцыяй у быце» па тэлефоне 7-47-75.

22 верасня 2020 года з 10.00 да 12.00 “прамую лінію” праводзіць начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч ЯРЫНСКІ. Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 7-03-09.

23 верасня 2020 года з 12.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алег Аляксандравіч РЭМША па тэме: «Парадак назначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах». Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-64.
у рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

22 верасня 2020 года старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Мікалаевіч ШАТУЕЎ з 11.00 да 13.00 гадзін будзе праводзіць выязны прыём грамадзян у г.п. Мір у памяшканні Мірскага сельскага выканаўчага камітэта.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55 у рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.

25 верасня 2020 года намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Максім Сяргеевіч ЛАГУТА ў памяшканні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта з 15.00 да 16.00 гадзін у кабінеце 39 (2 паверх) будзе праводзіць прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па тэлефоне 7-39-25.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(01597)45383 у рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 13.45 да 18.00 гадзін.