25 сентября газета «Полымя» провела День подписчика

25 верасня журналісты раённай газеты “Полымя” і работнікі раённага вузла паштовай сувязі правялі чарговы Дзень падпісчыка. Яшчэ 15 чалавек сталі нашымі сябрамі.

–  “Полымя” – гэта наша настольная кніга, – гаворыць І. С. Юрэвіч з райцэнтра. – У газеце можна даведацца пра многія падзеі, да паслуг чытача і рэкламныя звесткі. Люблю чытаць літаратурную старонку “Рэчанька”. 40 гадоў выпісваю “Полымя” і спадзяюся, што наша сяброўства будзе прадаўжацца.

У правядзенні акцыі прынялі ўдзел старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Л. У. Грыцкевіч і начальнік аддзялення сувязі “Карэлічы-1” Н. М. Чура.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ